Грамадства2121

Павел Латушка пахваліўся, што ён — першы мушкецёр у Беларусі

«Я хацеў у Беларусі стварыць роту мушкецёраў. Хацеў у Нясвіжскім палацы арганізаваць гэтую цырымонію».

Пра свой незвычайны статус палітык расказаў у ток-шоу «Перетрём с Халезиным». Звяртаючыся да вядоўцы, Латушка спытаў: «А ты ведаеш, што я першы ў Беларусі мушкецёр?» — і патлумачыў, ад каго атрымаў ганаровае званне, калі працаваў паслом Беларусі ў Францыі:

«Я атрымаў гэты тытул з рук Эмеры дэ Мантэск’ю д’Артаньяна, які рашэннем прэм’ер-міністра Францыі [Франсуа] Фіёна атрымаў права насіць гэты тытул у пятым пакаленні».

Па словах Латушкі, ён пазнаёміўся з сенатарам французскага парламента Эмеры дэ Мантэск’ю д’Артаньянам, нашчадкам славутага мушкецёра. Палітык патлумачыў, што гэтае званне надаецца пераважна высокапастаўленым асобам:

«Там, канечне, прынята было, што паслы найперш маглі б атрымаць такі тытул мушкецёра. Там былі міністры, там былі прэм’ер-міністры, гэтым тытулам валодае [Ірына] Бокава, калі я працаваў [паслом], яна была генеральным дырэктарам ЮНЕСКА».

Цырымонія прайшла ў горадзе Арманьяк, у радавым замку д’Артаньянаў. Латушка падзяліўся ўражаннямі ад атмасферы старадаўняга маёнтка:

«У яго замак на 50 спальняў. Я начаваў у гэтым замку, у мяне было адчуванне, што я акунуўся ў XVIII ці XIX стагоддзе. Вось рэальна такая атмасфера і такая цырымонія. Яна была звязаная з тым, што там даюць «Арманьяк». Я быў самым галоўным з тых, каму давалі гэты тытул».

Палітык расказаў, што разам з тытулам атрымаў «плашч адпаведны, ордэн», і з гэтага пачалася ягоная місія. Яна палягала ў тым, каб стварыць у Беларусі ўласную роту мушкецёраў:

«Калі я не памыляюся, калі ты створыш роту ў сваёй краіне, там іншы плашч даюць, іншага колеру. Калі я прыехаў у Мінск, пачаў званіць некаторым генералам, Рачкоўскі быў такі, старшыня Пагранічнага камітэта, нейкім спартсменам. Хацеў у Нясвіжскім палацы арганізаваць гэтую цырымонію. Ну, на жаль, не паспеў».

Павел Латушка быў прыняты ў «Роту мушкецёраў Арманьяка» (Compagnie des Mousquetaires d'Armagnac). Гэта не вайсковае падраздзяленне, а прэстыжнае міжнароднае таварыства, заснаванае ў 1951 годзе. Яго мэта — прасоўванне культуры, гісторыі і гастранамічных традыцый французскага рэгіёна Гасконь. Галоўны сімвал таварыства — знакаміты брэндзі «Арманьяк».

«Тытул мушкецёра» — гэта ганаровае сяброўства, якое надаецца вядомым асобам з розных краін: палітыкам, дыпламатам, дзеячам мастацтва, бізнесоўцам. Яго маюць, напрыклад, акцёр Леанарда Ды Капрыа і князь Манака Альбер II. Сёння гэтае таварыства налічвае звыш 3000 мушкецёраў па ўсім свеце.

Стварыць «роту» ў сваёй краіне — гэта адна з місій, якую можа ўзяць на сябе ўдзельнік таварыства. Гаворка ідзе пра заснаванне нацыянальнага філіяла або «эскадрона» (squadron), які б аб’ядноўваў уплывовых людзей Беларусі для прасоўвання культурных і эканамічных сувязяў з Францыяй. Гэта форма культурнай дыпламатыі.

Каментары21

  • Мы все..
    02.10.2025
    ...а ты Д'Артаньян? Ты на что намекаешь?
  • Ваш кэп
    02.10.2025
    Естественно, потому что первым мушкетёром стал не Лукашенко, инициатива не взошла. Первым может быть только он. А жаль.
  • Джентельмен есть, мушкетер есть, а где баба Галя?
    02.10.2025
    Сидит в цырке семья с умственно отсталым ребенком:

    - Смотри, это папа бегемотик, это мама бегемотик...
    - Агде баба Галя?

Цяпер чытаюць

Беларуска вырашыла зганяць на электракары з Мінска ў Санкт-Пецярбург. І ўсё пайшло не так12

Беларуска вырашыла зганяць на электракары з Мінска ў Санкт-Пецярбург. І ўсё пайшло не так

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла зорка «Хроснага бацькі» Даян Кітан1

«ЗША хочуць нармалізацыі літоўска-беларускіх адносін. Адсюль і рухі з офісам Ціханоўскай»34

Канец эпохі: MTV згортвае вяшчанне сваіх каналаў па ўсёй Еўропе1

Цяжкія баі на мяжы Афганістана і Пакістана: талібы ўступілі ў бой з пакістанскай арміяй6

Зваршчык з сяброўкай заняліся сэксам днём проста пасярод мінскага парку33

Кастрычнік, а фермеры пад Гроднам на ўсю моц збіраюць клубніцы. Дзякуючы новаму сорту3

У Беларусі адкрылі першую капліцу ў межах акцыі ветэранаў ФСБ — на малой радзіме Алеся Пушкіна17

Вячорка: Офіс Ціханоўскай пераедзе ў Польшчу? Не хацеў бы спекуляваць на гэтую тэму23

Што гэта за рэдказямельныя металы, за якія Трамп раз'юшыўся на Кітай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска вырашыла зганяць на электракары з Мінска ў Санкт-Пецярбург. І ўсё пайшло не так12

Беларуска вырашыла зганяць на электракары з Мінска ў Санкт-Пецярбург. І ўсё пайшло не так

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць