Эканоміка1717

«Спачатку дапамагаў сябрам за шакаладкі». Былы супрацоўнік «Белсата» распачаў свой невялікі бізнэс у Варшаве

Зміцер Ягораў, прадстаўнік фонду «Байсол» і былы супрацоўнік «Белсата», расказаў, як ператварыў сваё небанальнае хобі рамантаваць сантэхніку ў працу.

Зміцер Ягораў. Фота з яго архіва

Зміцер жыве ў Польшчы. Расказвае «Нашай Ніве», што некалькі гадоў думаў над тым, які бізнэс пачаць рабіць з прыцэлам на польскага спажыўца.

— Перабіраў розныя варыянты і ідэі, глядзеў франшызы, працаваў з эксэлеўскай табліцай, каб разумець як гэта аплачваецца ці не аплачваецца. Але кожны раз знаходзіліся розныя «але».

У пэўны момант пазл у галаве Змітра склаўся, ён вырашыў займацца тым, што дакладна ўмее. Ужо даўно мужчына меў небанальнае хобі — ён цікавіўся сантэхнікай.

Пачалося ўсё з таго, што шмат гадоў таму Зміцер усю сантэхніку ў кватэры паставіў сам — ад умывальніка да ванны. Потым пачаў выручаць сваіх суседзяў і знаёмых з кранамі, якія цякуць, забітымі трубамі і падобнымі рэчамі. Грошай не браў, але прымаў шакаладкі.

— Чаму я кажу, што гэта было хобі — бо для мяне гэта было цікава і захапляльна. Звычайна ж людзі звяртаюцца па дапамогу, калі нешта ламаецца. І ты мусіш знайсці прычыну, зразумець, што і дзе пайшло не так. Для мяне гэта як міні-галаваломка. Калі яе вырашаеш, усе вельмі шчаслівыя — гэта прыносіць шмат задавальнення.

Таму цяпер вырашыў пайсці ў такі бізнэс: попыт на рамонт ды ўстаноўку сантэхнікі будзе заўсёды.

Нядаўна Зміцер набыў неабходнае абсталяванне, наняў супрацоўніка-беларуса.

— Праблем з рэгістрацыяй фірмы не было — бо ў мяне ўжо была фірма, якая займалася кансалтынгам. А ўнесці змены ў дзейнасць — гэта фармальнасць, якая займае літаральна хвілін 20. Робіш усё праз інтэрнэт, чакаеш, пакуль усё пацвердзяць, і можаш працаваць у гэтым кірунку.

Кажа, што значна больш часу спатрэбілася, каб разабрацца ў іншых тэхнічных момантах — як працуе тэрмінал, каб людзі маглі разлічвацца карткай, якія інструменты лепш набыць, як наладзіць рэкламу ў гугле.

Калі лічыць, колькі спатрэбілася часу ад першага кроку да першай замовы, атрымліваецца прыблізна паўтара месяца.

— Складана адказаць, колькі грошай трэба на бізнэс у гэтай сферы. Напрыклад, сайт я рабіў сам — а можна было б замаўляць за 10‑-15 тысяч злотых ( 2300-‑3500 еўра. — НН). Набор інструментаў і машына, якая прабівае трубы, напэўна, каштавалі мне тысяч 8 злотых (каля 1900 еўра). Плюс я набыў невялікі аўтамабіль працаўніку.

Зміцер плануе, што замовы будзе выконваць яго супрацоўнік, а сам ён стане займацца арганізацыйнай працай.

Працуе фірма крыху больш за тыдзень, таму пра рэнтабельнасць яшчэ казаць рана.

— Пакуль я ў мінусе, але ж гэта натуральная рэч. Трэба напрацаваць базу кліентаў, зрабіцца бачнымі ў сацыяльных сетках, у пашукавіках. Спадзяюся, усё гэта з часам прыйдзе.

Каментары17

  • Каўбой
    17.10.2025
    Зміцер Ягораў сыйшоў з "Белсата" задоўга да таго як звольнілі ранейшую дырэкцыю а рэдакцыяй пачала кіраваць Аліна Коўшык. Так што каментар міма. Рэкамендую сматрэць Дождь і пабольшэ.
  • Злы
    17.10.2025
    Каўбой, можна па-рознаму ставіцца да "харошых рускіх", але варта прызнаць, што кантэнт "Даждзя" робіцца значна больш прафесійна з меншым бюджэтам. А ад белсатаўскіх выпускаў навінаў спаць хочацца. Ужо не кажучы пра пастаянныя скандалы вакол "Белсату"
  • Мимо крокодил
    17.10.2025
    Молодец. Вот так хобби надо выбирать!

Цяпер чытаюць

Сёстры Груздзевы цяпер важаць пад 100 кілаграмаў кожная14

Сёстры Груздзевы цяпер важаць пад 100 кілаграмаў кожная

Усе навіны →
Усе навіны

Замест золата і медзі краіны Афрыкі робяць стаўку на дурніцы і апельсіны7

Грамадзяне Беларусі ўпершыню атрымалі статус бежанцаў у Ізраілі1

Загінуў былы трэнер зборнай Беларусі па акадэмічным веславанні Валерый Гайдук

Беларус паказаў нечаканае месца для паспяховай рыбалкі ў цэнтры Мінска6

У Іспаніі ў камеры захоўвання супермаркета забыліся урну з прахам

Рэйн паставіў рэкорд абмялення за ўсю гісторыю назіранняў

Латвія аднавіла пропуск транспарту на мяжы з Беларуссю4

Wildberries плануе хаваць свае тавары на складах у Беларусі, Казахстане і Узбекістане10

Месца, дзе пачынаўся стары Менск, будуць забудоўваць. Ужо ёсць план5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёстры Груздзевы цяпер важаць пад 100 кілаграмаў кожная14

Сёстры Груздзевы цяпер важаць пад 100 кілаграмаў кожная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць