Нерухомасць

Мінскім настаўнікам і выхавацелькам дзіцячых садкоў прапануюць недарагія кватэры ў Смалявічах

У Смалявічах працягваюць расці дамы для мінскіх чаргавікоў. Так, проста цяпер у горадзе-спадарожніку ўзводзяць цэлы квартал панэльных дамоў. У двух з іх змогуць будавацца настаўнікі і выхавальнікі, што працуюць у дзяржаўных установах адукацыі (школах і садках). Кватэры ім аддадуць па добрай цане (880 даляраў — за метр).

Інфармацыя пра гэта з’явілася ў газеце «Мінскі кур’ер», піша Realt.by.

Зараз у Смалявічах дабудоўваюць два шасціпавярховыя панэльныя дамы — № 7 і № 10 паводле генплана. Дамы ў другім квартале будуць панэльныя на 4 пад’езды. Адзін з іх увядуць у строй ужо ў кастрычніку, другі — у снежні.

Паводле рашэння Мінаблвыканкама 33 кватэры ў дамах, што будуюцца (29 кватэр — у доме № 7 і 4 кватэры — у доме № 10), выдзеляць супрацоўнікам дзяржаўных устаноў дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі, падпарадкаваных упраўленням па адукацыі адміністрацый раёнаў Мінска.

Кошт квадрата для работнікаў адукацыі складзе 2601−2605 рублёў (каля 880 даляраў). У кошт уваходзіць і выкананне ўнутраных аздобных прац: шпалеры, лінолеум, плітка.

Адзначаецца, што пры будаўніцтве прадугледжана прадастаўленне грамадзянам дзяржаўнай фінансавай падтрымкі ў парадку і на ўмовах, вызначаных Указам № 13 «Аб некаторых пытаннях прадастаўлення грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылых памяшканняў».

Заявы ад супрацоўнікаў, што стаяць на ўліку тыя. хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў па месцы працы і жадаюць ажыццяўляць будаўніцтва кватэр, будуць прымацца адпаведнымі ўстановамі (арганізацыямі) з 17 кастрычніка па 16 лістапада.

Тым часам сярэдняя цана квадратнага метра ў Мінску дасягнула 1850 даляраў.

Каментары

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць