Нерухомасць77

Дзяржава запусціла сэрвіс, які вызначае рынкавы кошт кватэр у Мінску. Праверце сваю

Нацыянальнае кадастравае агенцтва запусціла сэрвіс аўтаматычнай ацэнкі рынкавага кошту кватэр Мінска. Ён заснаваны на тэхналогіях штучнага інтэлекту.

Ілюстрацыйнае фота

Сэрвіс прызначаны дапамагчы пакупнікам і прадаўцам, а таксама прафесійным удзельнікам рынку нерухомасці за некалькі хвілін атрымаць аўтаматычную ацэнку кватэры, заснаваную не на суб’ектыўных меркаваннях, а на аналізе рэальных цэн здзелак і фактараў ацэнкі на аснове даных дзяржаўнага інфармацыйнага рэсурсу — рэестра цэн.

У якасці зыходных даных аб цэнах продажу былі выкарыстаны 90 тысяч здзелак куплі-продажу кватэр у Мінску з 2018 года, паведамляе Нацыянальнае кадастравае агенцтва.

У якасці фактараў ацэнкі выкарыстана больш за 15 характарыстык, уключаючы інфармацыю аб здзелцы (дата), характарыстыкі кватэры (колькасць пакояў, агульная плошча, матэрыял сцен, дата ўводу, стан кватэры) і лакалізацыі (месцазнаходжанне, мікрараён, даступнасць метро, прыпынкаў грамадскага транспарту, парку, размяшчэнне ў санітарна-ахоўнай зоне).

Каментары7

  • проверил
    17.10.2025
    [Рэд. — Дзякуй за заўвагу]

    [Зрэдагавана]
  • Дрон
    17.10.2025
    Падшчот рыначнай стоимасці, і ў драздах няхай падшчытают рыначную стоімасць сваіх дварцоў
  • Лось
    17.10.2025
    З-за мяжы доступ закрылі :)

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?7

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?

Усе навіны →
Усе навіны

Пракуратура растлумачыла, чаму ў Беларусі забаранілі кнігу пра БНР32

Трамп адмяніў падпісанне ў Давосе пагаднення аб паваенным аднаўленні Украіны на 800 мільярдаў даляраў8

У Гродне мужчына загінуў падчас спробы «прыкурыць» аўтамабіль6

Чарнобыльская АЭС засталася без знешняга сілкавання пасля расійскай атакі1

Зяленскі пракаментаваў запрашэнне Украіны ў Раду міру разам з Беларуссю і Расіяй5

Гэта так проста — а мы зможам больш. Пералічыце 1,5% падаходнага на беларускую справу13

Работніка «Мазырсолі» асудзілі на чатыры з паловай гады па справе Гаюна

На мяжы зноў можна браніраваць месца ў электроннай чарзе. Стала нашмат зручней, але цана VIP-броні шакуе

Пад Масквой пакрыўджаны таджык зарэзаў скінхэда, які чапляўся да пасажыраў аўтобуса13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?7

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць