Грамадства1818

Пасол у Ватыкане Амбразевіч кулуарна сустракаецца з еўрапейскімі дыпламатамі, каб прарваць ізаляцыю Мінска ў Еўропе

Былога намесніка міністра замежных спраў прызначылі адказным за нефармальныя кантакты з заходнееўрапейскімі дыпламатамі. Яму даручана паказаць, што Беларусь адрозніваецца ад Расіі, піша Reuters.

Юрый Амбразевіч. Фота: БелТА

Пасол Беларусі пры Святым Пасадзе Юрый Амбразевіч правёў нефармальныя сустрэчы з заходнееўрапейскімі дыпламатамі. Яны лічаць гэта крокам, скіраваным на зніжэнне ізаляцыі Мінска пасля пацяплення адносін з Вашынгтонам.

Амбразевіч імкнуўся перадаць паведамленне аб тым, што Беларусь спрабуе выйсці са сваёй палітычнай ізаляцыі і магла б адыграць ролю ў пошуку шляхоў для мірнага ўрэгулявання паміж Расіяй і Украінай, а таксама ў будучых перамовах па еўрапейскай бяспецы, паведаміў дыпламат.

Беларускае пасольства ў Парыжы, дзе Амбразевіч таксама акрэдытаваны як пасланец пры ЮНЕСКА, накіравала па электроннай пошце ў канцы верасня запрашэнне місіям шэрагу еўрапейскіх краін сустрэцца з ім.

У электронным лісце гаварылася, што Амбразевіч «цяпер нефармальна адказны за каардынацыю беларускіх дыпламатычных кантактаў у сталіцах Заходняй Еўропы» і запрашаў на сустрэчы ў Парыжы 6, 8 або 9 кастрычніка.

Беларускае пасольства паведаміла Reuters, што Амбразевіч «запрасіў на некалькі сустрэч сваіх калег-паслоў, акрэдытаваных у Францыі, у адпаведнасці са стандартнай дыпламатычнай практыкай».

Тры іншыя еўрапейскія дыпламаты пацвердзілі, што іх краіны атрымалі запрашэнні і што некаторыя краіны пагадзіліся сустрэцца з Амбразевічам. 

«Я думаю, яны адчуваюць, што цяпер з Трампам адкрылася акно, каб дамагчыся зняцця санкцый, таму яны карыстаюцца гэтым», — сказаў адзін з дыпламатаў.

Двое дыпламатаў апісалі зварот да еўрапейцаў як «шарм-афенсіву» (спробу прычараваць — НН), якая спрабуе скарыстацца збліжэннем Трампа і прадэманстраваць, што Мінск не цалкам залежыць ад Масквы.

«Яны кажуць, што не хочуць эскалацыі канфлікту, таму цяпер хочуць мець адкрытую лінію абмеркавання з іншымі дзяржавамі і падкрэсліць свае адрозненні ад Расіі», — сказаў адзін з дыпламатаў.

Амерыканскія чыноўнікі кажуць, што адміністрацыя Трампа спадзяецца хоць часткова вывесці Беларусь з геапалітычнай арбіты Масквы. Але некаторыя еўрапейцы лічаць гэта малаверагодным, улічваючы вялікую залежнасць Лукашэнкі — палітычную, эканамічную і ваенную — ад яго значна большага суседа.

Адзін з еўрапейскіх дыпламатаў, які пацвердзіў запрашэнне сустрэцца з Амбразевічам, успрыняў гэты крок скептычна, адзначыўшы нязменную падтрымку Пуціна з боку Лукашэнкі. Дыпламат сказаў, што адразу пасля вызвалення зняволеных у верасні ў Беларусі былі арыштаваныя новыя фігуры апазіцыі.

Юрый Амбразевіч мае ўстойлівую рэпутацыю ястраба нават па мерках лукашэнкаўскага апарата.

Каментары18

  • Ну-ну
    17.10.2025
    «Я думаю, яны адчуваюць, што цяпер з Трампам адкрылася акно, каб дамагчыся зняцця санкцый, таму яны карыстаюцца гэтым. [...] успрыняў гэты крок скептычна, адзначыўшы нязменную падтрымку Пуціна з боку Лукашэнкі».

    Прыемна, што Захад гэта ўсьведамляе. Таксама прыемна, што Захад памятае найноўшую гісторыю: усе спробы «перацягнуць луку» заканчваліся нязьменным фіяска – эканоміка як была гадамі арыентаваная на масковію, так і арыентаваная, лукашызм як карыстаўся гэтымі лазейкамі каб масковіі дапамагаць абыходзіць санкцыі, так і дапамагае. Ну і сама навіна вельмі карысная: яна даказвае, што наплыў у вашыя камэнтары або ў рэакцыі Тэлеграму трампісцка-факсавай айці-роты – гэта невыпадковасьць, бо гэтыя ўпоратыя боты таратораць абсалютна сынхронна.
    P. S. На месцы рэдакцыі НН я б задумаўся над тым, каб публікаваць падобныя навіны позна ўвечары і без афішаваньня на Тэлеграме. Бо рабочы час як бы, айці-рота вам як заўжды ўсё загадзіць сотняй лайкаў.
  • Лявон
    17.10.2025
    Ну чаго ж не сустрануцца? Калі гэта не звычайная фармальнасць, то ў адказ на казкі нябожчыка Макея Амбразевічу давядзецца пачуць вельмі непрывабныя пытанні на конт пагрозаў ядравай зброяй, працягу міграцыйнага крызісу, вагнераўцаў у Беларусі, пераследу антываенных актывістаў (у т.л. і па справе Гаюна), саўдзелу у абыходзе санкцый і працы ледзь не ўсёй беларускай дзяржпрамысловасці на расейскі ВПК (у т.л. і ў пастаўках крытычна важных кампанентаў узбраенняў). За апошнія два пункты асобная падзяка Белполу.
  • Питон
    17.10.2025
    Юра сначала своим риторикой загнал себя в изоляцию, а теперь прорывается из нее.. а у Юры два горба потому что жизнь - барба..

    и чего только не придумают за казанный счет..

Цяпер чытаюць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Свет на парозе фінансавага абвалу, яшчэ больш агрэсіўны Трамп і небяспека для Тайваня. The Economist даў прагноз на 2027 год13

Жанчыне, якая арганізавала ў Мінску незалежную культурную прастору, далі пяць гадоў калоніі18

Самая танная кватэра — 222 тысячы рублёў. МАПІД прапанаваў кватэры ў «Сонечным» для ўсіх ахвотных5

46‑гадовага мінскага псіхолага і бізнэс-трэнера пасадзілі па палітычнай справе2

Прэзідэнт Манголіі, які тры тыдні таму сустракаўся з Лукашэнкам, падаў у адстаўку, абвінавачаны ў карупцыі1

У Германіі малады беларус ушчэнт раскалаціў фуру аб аўтадом пенсіянераў. Кіроўцаў ратавалі з дапамогай верталётаў

Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ дагэтуль не паведамілі пра руйнаванне Крымскага моста7

Цэны на нерухомасць пайшлі ўніз. Прычым не толькі ў Мінску13

У крамах пачалі прадаваць новую экзатычную рэч

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць