Свет99

У Крамлі заявілі пра «сур'ёзную занепакоенасць» з-за магчымых паставак «Тамагаўкаў» Кіеву

Ракеты маюць высокую далёкасць і могуць быць як у ядзерным, так і ў бяз'ядзерным выкананні, заявіў Дзмітрый Пяскоў. Але яны ўсё роўна не зменяць сітуацыю на полі бою, дадаў ён.

Тэма магчымых паставак Украіне крылатых ракет «Тамагаўк» выклікае ў Расіі сур'ёзную занепакоенасць, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.

«Зброя гэта асаблівая, можа быць у бяз'ядзерным, ядзерным выкананні. Высокая далёкасць зброі, сур'ёзная», — сказаў Пяскоў, адзначыўшы пры гэтым, што «Тамагаўкі» не могуць змяніць сітуацыю на полі бою.

Пяскоў адзначыў, што Расія вывучае заявы, якія гучаць на Захадзе наконт імавернай перадачы ракет. Цяпер «вельмі драматычны момант з пункту гледжання таго, што з усіх бакоў нагнятаецца напружанасць».

На пытанне прапагандыста Зарубіна, «ці можа Расія падазраваць», што ракета пры запуску можа быць у ядзерным выкананні, Пяскоў адказаў: «Уявіце сабе, ракета з вялікім радыусам дзеяння ўзлятае і ляціць, і мы ведаем, што яна можа быць у ядзерным выкананні. Што думаць Расійскай Федэрацыі? Ваенныя эксперты за акіянам павінны ж гэта разумець».

Расія па-ранейшаму гатова да ўрэгулявання і робіць выснову, што палітычную волю да працягу перамоў захоўвае прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, аднак Еўропа і Украіна гэтага не хочуць, дадаў Пяскоў.

У пачатку кастрычніка прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што «ў пэўнай ступені прыняў рашэнне» аб пастаўках ракет Кіеву. Крэмль папярэдзіў, што такі крок стане «сур'ёзным вітком эскалацыі». Уладзімір Пуцін пагражаў, што пастаўка Кіеву «Тамагаўкаў» разбурыць адносіны з ЗША.

У расійскім Міністэрстве замежных спраў заявілі, што ЗША «павінны разумець цяжар наступстваў» перадачы Украіне дальнабойных ракет «Тамагаўк».

Каментары9

  • Падлы
    12.10.2025
    А як вы думалі?
  • %
    12.10.2025
    Ну а тож!? Вядома кожнаму хоць кольвек абазнанаму чалавеку, што гэтыя Тамагаўкі вельмі моцна б'юць і глебу перакопваюць. Мяркую што калі пастаўка будзе, то Белгарад і Курск сапраўды без святла і ацяпленьня застануцца
  • Мы не страшымся
    12.10.2025
    Гэта проста наш прэвентыўны паўпярдзёж

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць