Грамадства77

Дарадца Наўседы: Канчатковае рашэнне па ахове Ціханоўскай яшчэ не прынятае

У Літве працягваюцца дыскусіі наконт узроўню аховы лідаркі беларускай дэмакратычнай апазіцыі Святланы Ціханоўскай. Як паведаміла галоўная дарадца прэзідэнта Літвы па знешняй палітыцы Аста Скайсгірыце, рашэнне аб поўным змяненні рэжыму аховы пакуль не прынята, хоць з кастрычніка ахова Ціханоўскай была зменшана.

Змены ў ахове азначаюць, што дом і офіс Ціханоўскай застаюцца пад аховай, аднак лідар беларускай апазіцыі страціла асабістую ахову ў Літве і за мяжой, сцвярджае LRT. Фота: Офіс Ціханоўскай

«Наколькі я разумею, канчатковыя рашэнні ва ўрадзе быццам бы не прынятыя, яшчэ вядзецца дыскусія, вырашаецца», — сказала Скайсгірыце ў аўторак радыёстанцыі «Žinių radijas», піша LRT.

Паводле яе слоў, прэзідэнт Гітанас Наўседа прытрымліваецца меркавання, што Ціханоўская павінна быць і надалей пад аховай, а ўзровень і метады аховы павінны вызначаць адпаведныя службы.

Дарадца заявіла, што рашэнне наконт аховы Ціханоўскай павінна быць палітычным.

«Выключна да тэхнічных аспектаў мы не можам яго зводзіць, але тэхнічна гэта павінна быць правільнае, добрае рашэнне», — сказала Скайсгірыце.

Паводле яе, афіцыйны статус Ціханоўскай у Літве застаецца ранейшым, яна мае ў краіне статус госця, і па-ранейшаму дзейнічае акрэдытацыя Беларускага дэмакратычнага прадстаўніцтва, выдадзеная Міністэрствам замежных спраў.

«Відаць, урад, прымаючы адпаведныя рашэнні, будзе ўлічваць увесь гэты комплекс прычын», — адзначыла дарадца Наўседы.

Літва знізіла ўзровень аховы Ціханоўскай і яе працоўных памяшканняў з 1 кастрычніка.

Чыноўнікі сцвярджаюць, што замест Службы аховы кіраўніцтва цяпер ахову будзе ажыццяўляць Бюро крымінальнай паліцыі Літвы.

Змены ў ахове азначаюць, што дом і офіс Ціханоўскай застаюцца пад аховай, аднак лідар беларускай апазіцыі страціла асабістую ахову ў Літве і за мяжой, піша выданне.

У адказ на меркаванне, што Ціханоўская можа пераехаць у Польшчу, Скайсгірыце сказала: «Спадарыня Ціханоўская — свабодная асоба і не знаходзіцца ў турме. Вядома, калі б яна хацела, яна магла б разглядаць нейкія іншыя варыянты, аднак наша справа — забяспечыць, каб яна ў Літве адчувала сябе ў бяспецы».

Прыхільнікі змяншэння рэжыму аховы Ціханоўскай сцвярджаюць, што ён зменены ў адказ на ўзровень пагрозы і звязаны з тэхнічнымі прычынамі.

Крытыкі падазраюць, што рашэнне было палітычным, і такім рашэннем прыніжаецца статус лідара апазіцыі.

Сам Офіс Ціханоўскай сцвярджае, што працягвае дзейнасць, нягледзячы на зменены рэжым аховы, але ў фізічных памяшканнях пакуль працуе толькі частка супрацоўнікаў.

Яны заяўляюць, што пасля рашэння Літвы колькасць пагроз павялічылася, піша выданне.

Каментары7

  • Адэкватны гусак
    14.10.2025
    Будзем глядзець праўдзе ў вочы рана ці позна ахова будзе зьнятая. Адбудзецца гэта пры дзейсным Урадзе ці пры наступным – цяпер ужо не мае істотнага значэньня.
  • Мікола
    14.10.2025
    Калі Ціханоўская папрасіла беларусаў скінуцца данатамі на ахову, колькі б здолела сабраць? Аб’ектыўна падтрымка дэмсілаў ну ніякая. За пяць гадоў усе ілюзіі зьніклі.
  • Peter
    14.10.2025
    A nashto Svetu ahouvać dadatkowa? Chiba letuviskaja dziarzhava nie zabiaspieczwaje biaspieku na terytoryji Lietuvy dla usih?

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку16

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку

Усе навіны →
Усе навіны

«Не Дзень Волі, а тыдзень». Севярынец расказаў пра падрыхтоўку святкавання 25 Сакавіка12

У Віцебску здаецца ў арэнду будынак, у якім вучыўся Марк Шагал

Беларуску з расіянінам выслалі з Чарнагорыі за сэкс у аўто на вачах у мінакоў15

Падчас бамбардзіровак Ірана амерыканцы не кранаюць маленькі востраў — галоўную нафтавую артэрыю. Чаму?2

Гэты балкон вы бачылі з Плошчы Перамогі. Зараз там прадаюць кватэру

Мінздароўя пракаментавала трагедыю ў Дзяржынскай бальніцы, дзе памерлі парадзіха і немаўля7

У адным з рэгіёнаў Беларусі ўспышка небяспечнага віруса — як абараніцца3

Джон Коўл прыедзе ў Мінск на наступным тыдні55

Камандуючы элітнага іранскага спецназа працаваў на Ізраіль? Кажуць, ён саскочыў з сустрэчы ў Хаменеі за паўгадзіны да ўдару9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку16

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць