Вайна22

Ва Украіне знаёмыя з планам расійскай ваеннай эксплуатацыі Беларусі

На сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім кіраўнік замежнай разведкі Алег Івашчанка зрабіў паведамленне пра апошнія звесткі, якія ўдалося раскрыць ягонаму ведамству. У прыватнасці, Алег Івашчанка паведаміў пра расійскі план далейшай ваеннай эксплуатацыі тэрыторыі Беларусі, піша «Радыё Свабода».

Уладзімір Зяленскі. Фота: Ebrahim Noroozi / AP

«На цяперашнім этапе мы не будзем публікаваць інфармацыю. Мы папярэдзім партнёраў, якім гэта можа пагражаць», — сказаў Зяленскі.

Санкцыі свету сапраўды абмяжоўваюць магчымасці Расіі працягваць і пашыраць гэтую вайну, і чым мацнейшы будзе санкцыйны ціск, тым хутчэй украінскія службы гарантуюць надзейную бяспеку, адзначыў Зяленскі.

«Гэта выразна пацвярджаюць закрытыя звесткі, атрыманыя нашай разведкай. Ёсць таксама шмат адкрытых звестак, у прыватнасці пра стан расійскай прамысловасці, фінансаў, рэгіянальных бюджэтаў, якія ў цэлым пацвярджаюць слушнасць курса на далейшы ціск на Расію. Сітуацыя Пуціна не вытрымае супрацьстаяння, у якое ён увёў Расею. Сёння мы вызначылі ключавыя сферы нашага далейшага ціску. Я даручыў працаваць з адпаведнымі краінамі», — дадаў Зяленскі.

Таксама ён адзначыў, што напярэдадні ягонага візіту ў Вашынгтон і кантактаў з еўрапейскімі лідарамі ўкраінскі бок абмеркаваў ключавыя крыніцы паставак у Расію крытычна важных складнікаў і абсталявання для вытворчасці зброі.

«Мы ва Украіне выразна разумеем, якія пастаўкі маюць найбольшае значэнне для Масквы, і кожная такая схема павінна быць заблакаваная. У нашых партнёраў ёсць усе магчымасці для гэтага», — падагульніў Зяленскі.

Каментары2

  • никто не сомневался
    15.10.2025
    Так никто и не сомневается.
    Лукашенко залез сам в российскую могилу и загнал в неё беларусов и Беларусь!
    Он не контролирует территорию Беларуси и передвижение по ней российских войск.
    Ему оставили, под контроль, репрессирование недовольного населения Беларуси, особенно тех, кто не согласен жить в российской могиле и российском загоне лукашенок.
  • Опять пролетарии в шелках
    16.10.2025
    Какой ужас. Этот красный колхоз никогда не закончится.

Цяпер чытаюць

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС26

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС

Усе навіны →
Усе навіны

«Адменім роўмінг, казалі яны. У выніку адмянілі інтэрнэт». Беларусы расказалі, што ў Расіі не працуе роўмінг ні А1, ні МТС7

У Запарожскай вобласці загінуў ваенкар «РИА-Новости» Іван Зуеў9

«Зараз яе будзе ахоўваць Сярожа». Боты атрымалі новую метадычку пра Ціханоўскую12

Трамп пагадзіўся на яшчэ адну сустрэчу з Пуціным — у Будапешце25

Тапузідзіс і Пятровіч сталі ўладальнікамі аднаго з найбуйнейшых гандлёвых цэнтраў Гомеля

Канал «Белорусский силовик» засыпаны рэкламай вярбоўкі на вайну ва Украіне17

Перад сустрэчай з Зяленскім Трамп звязаўся па тэлефоне з Пуціным5

У Мінгарвыканкаме расказалі, дзе ў сталіцы яшчэ будуць будаваць новае жыллё1

Усебеларускі народны сход пройдзе 18‑19 снежня10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС26

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць