Свет88

З'явіўся рэйтынг самых моцных і самых слабых сусветных пашпартоў. Беларускі ў сярэдзіне

Традыцыйны штогадовы рэйтынг самых «моцных» пашпартоў свету прадставіла кампанія Henley & Partners. Яна грунтавалася на даных Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту.

Фота ілюстрацыйнае

Лідарам рэйтынгу, як і ў мінулым годзе, стаў Сінгапур — яго грамадзяне могуць паехаць у 193 краіны з 227 без візы.

На другім месцы Паўднёвая Карэя — яе грамадзянам даступныя 190 бязвізавых напрамкаў, а на трэцім — Японія са 189 напрамкамі.

Далей ідуць адразу пяць еўрапейскіх краін — Германія, Італія, Люксембург, Іспанія і Швейцарыя — у іх па 188 бязвізавых краін. 

Суседзі Беларусі, якія ўваходзяць у Еўрасаюз, выглядаюць на агульным фоне вельмі добра: з пашпартам Польшчы даступныя 185 краін, з пашпартам Латвіі — 182, з пашпартам Літвы — 181. З украінскім можна ехаць у 144, а з расійскім — у 114.

З беларускім пашпартам без візы можна ехаць толькі ў 80 краін, столькі ж сама міжурадавых дамоў пра бязвіз мае Тайланд. 

Зрэшты, у параўнанні з аўтсаўдарамі ў спісе гэта таксама няблага. 

Найгоршым сёлета таксама традыцыйна аказаўся Афганістан — яго грамадзяне могуць паехаць без візы ўсяго ў 24 краіны. Сірыйцам даступныя 26, а грамадзянам Ірака — 29 кірункаў. Пакістанцаў, якіх збіраюцца масава запрашаць беларускія ўлады, без візаў гатовыя прымаць толькі 33 краіны, такі ж паказчык і ў ахопленага грамадзянскай вайной Емена.

Каментары8

  • Жора
    16.10.2025
    А на якім месцы "Пашпарт Новай Беларусі" - праект, які распачынала і прэзентавала Ціханоўская?
  • Імя
    16.10.2025
    rrr, менавіта. Які сэнс цягацца з азіятамі.

    [Зрэдагавана]
  • імечка
    16.10.2025
    rrr, так, слабейшы за Косава, якое нават ня ёсць сапраўднай дзяржавай.
    Выдатная праца Лукі па запрыгоньванню людзей.

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Ад талмудыстаў з Гродна да амерыканскіх мільянераў. У Траццякоўцы адкрылася вялікая выстава Льва Бакста1

У Вялікім каньёне не хапае мільярда гадоў геалагічнай гісторыі. Куды яна падзелася?2

Чаму кашаль не адпускае тыднямі пасля прастуды і што з ім рабіць2

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць