Свет2222

«Я думаю, Пуцін хоча завяршыць вайну». Трамп сустрэўся ў Белым доме з Зяленскім

17 кастрычніка 2025 года прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прыняў у Белым доме прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. Каментуючы сустрэчу, ён выказаў упэўненасць у жаданні прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным міру, назваў прэзідэнта Венгрыі Віктара Орбана «вельмі добрым лідарам» і крануўся пытання «Тамагаўкаў».

Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі. Фота: AP Photo/Alex Brandon

Трамп перад пачаткам сустрэчы паведаміў журналістам, што падчас яе ён мае намер абмеркаваць сваю двухгадзінную размову з Уладзімірам Пуціным, якая адбылася напярэдадні. Паводле яго слоў, «Пуцін хоча спыніць вайну».

«Я думаю, Пуцін хоча завяршыць вайну. Я гаварыў з ім учора дзве гадзіны. Мы абмеркавалі шмат дэталяў, ён хоча гэта завяршыць. Зяленскі хоча гэта завяршыць, нам трэба гэта зрабіць», — заявіў Трамп.

Ён таксама адзначыў, што паміж Пуціным і Зяленскім ёсць «нейкая нянавісць».

«Паміж імі вельмі, вельмі вялікая нелюбоў. Але мы павінны дамагчыся міру, каб ён працягваўся доўга. На Блізкім Усходзе сітуацыя была нашмат горшай, у ёй было задзейнічана каля 15 краін, але мы змаглі гэта зрабіць. І я думаю, што і з Украінай і Расеяй мы можам чагосьці дамагчыся», — сказаў Трамп.

Прэзідэнт ЗША таксама пацвердзіў, што сустрэча паміж прадстаўнікамі ЗША і Расіі пройдзе ў Венгрыі і будзе двухбаковай, але ён застанецца «на сувязі з Зяленскім». Трамп растлумачыў, што месцам сустрэчы абраная Венгрыя, таму што гэта «бяспечная краіна», і ён «паважае прэм’ер-міністра Віктара Орбана», назваўшы яго «вельмі добрым лідарам з пункту гледжання таго, як ён праводзіць палітыку».

Адказваючы на пытанне пра магчымасць перадачы Украіне дальнабойных ракет, Трамп адзначыў, што гэтая тэма будзе абмеркаваная, хоць і «з’яўляецца эскалацыяй». Ён таксама пажартаваў, пахваліўшы Зяленскага за яго «вельмі стыльны пінжак».

Зяленскі, у сваю чаргу, выказаў упэўненасць, што Трамп здольны дапамагчы завяршыць расійска-украінскую вайну, падкрэсліўшы, што «Расія не мае асаблівых поспехаў на фронце».

«У Трампа ёсць вялікія шанцы спыніць вайну. Ён ужо паказаў, як можа дамагчыся спынення агню на Блізкім Усходзе. Спадзяюся, што і цяпер ён зможа зрабіць тое самае. Гэта вялікая магчымасць для Украіны», — сказаў Зяленскі.

Украінскі лідар таксама заявіў, што Кіеў гатовы да перамоваў у любым фармаце, але адзначыў: «На Пуціна трэба націснуць».

Каментары22

  • Нічога новага
    17.10.2025
    «Пуцін хоча скончыць вайну». Колькі разоў мы чулі гэтыя словы з вуснаў Трампа? Потым, на наступны дзень, Пуцін бамбіць Украіну яшчэ мацней. Пуцін можа лёгка скончыць вайну: Расея капітулюе й вяртае Ўкраіне зямлю ды дзяцей, якіх яна ў яе скрала. Вось мірны плян. Проста.
  • Ну-ну
    17.10.2025
    Ізноў Ляпідарнаму Нацыянальнаму Генію адмоўчвацца на Фэйсбуку (посьцячы барадатыя старажытныя фоткі), а ягоным нукерам – бясьсільна пераводзіць стрэлкі на ОСЦ. Нешта гэты ПАСЬПЯХОВЫ ПРЭЗЫДЭНТ ТРАМП зусім бязьлітасны...
  • бред наяву
    17.10.2025
    Боже мой, как заезженная пластинка, 8 месяцев один и тот же бред наяву.
    Пусть трамп ответит на простой вопрос, кто мешает, почти 4 года, путину, остановить войну, если он хочет её остановить?

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ29

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы1

«Чым больш цемры, тым больш патрэбныя ліхтарыкі». Уладзімір Пугач — пра надзею, Максіма Знака і першы аўтобус да Мінска1

Прапануюць бясплатна пажыць на выспе ля берагоў Уэльса — тым, хто гатовы лічыць тупікаў і іншых жывёл

Памёр экс-намеснік міністра культуры, дыпламат Васіль Чэрнік

Мінэнерга: Людзі павінны з разуменнем ставіцца да зніжэння тэмпературы ў кватэрах8

12‑гадовы хлопчык у рэанімацыі пасля катання на цюбінгу3

Па сённяшнім дні вызначалі, калі прыйдзе вясна2

Уначы над Беларуссю бачылі Снежны Месяц ФОТЫ

Bad Bunny выйграў «Грэмі» за найлепшы альбом года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ29

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць