Вайна99

Трамп запярэчыў, што прымушаў Зяленскага аддаць Расіі ўвесь Данбас

Сустрэча ў пятніцу паміж Дональдам Трампам і Уладзімірам Зяленскім у Белым доме прайшла ў напружанай атмасферы.

Уладзімір Зяленскі, Андрэй Ярмак (злева) і Рустэм Умераў падчас размовы ў Белым доме ў пятніцу. Фота: з тэлеграм-канала прэзідэнта Украіны

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвергнуў, што прымушаў украінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага пагадзіцца на перадачу Расіі ўсяго Данбаса.

Сустрэча ў пятніцу паміж Дональдам Трампам і Уладзімірам Зяленскім у Белым доме прайшла ў напружанай атмасферы, піша Reuters.

Па словах суразмоўцаў агенцтва, абмеркаванне завяршылася пазіцыяй Трампа наконт «пагаднення там, дзе мы знаходзімся» — гэта значыць замарожванне канфлікту па цяперашніх лініях размежавання.

«Мы лічым, што яны павінны проста спыніцца на лініях, дзе яны знаходзяцца», — сказаў Трамп журналістам на борце Air Force One у нядзелю. У той жа час ён абверг, што прапаноўваў Зяленскаму аддаць Расіі ўвесь Данбас.

«Няхай ён будзе падзелены так, як ёсць. Ён падзелены цяпер. Я лічу, што 78% зямлі ўжо захоплена Расіяй»,— адзначыў амерыканскі прэзідэнт у адказ на пытанне карэспандэнта Reuters.

Трамп дадаў, што бакі могуць дамовіцца пра нешта пазней, намякаючы на магчымасць будучых перамоваў.

Паводле інфармацыі крыніц агенцтва, сустрэча стала расчараваннем для ўкраінскага боку.

Зяленскі спадзяваўся пераканаць амерыканскага лідара перадаць Кіеву крылатыя ракеты «Тамагаўк», здольныя паражаць цэлі ў глыбіні расійскай тэрыторыі. Аднак, як паведаміў у нядзелю віцэ-прэзідэнт Джэй Дзі Вэнс, Трамп яшчэ не прыняў канчатковага рашэння па гэтым пытанні.

Паводле некалькіх крыніц, размова была далёкай ад дыпламатыі.

«Гэта было даволі дрэнна», — сказала адна з крыніц, сцвярджаючы, што пасыл Трампа зводзіўся да таго, што «ваша краіна замерзне, і ваша краіна будзе знішчана», калі Украіна не падпіша пагадненне з Расіяй.

Іншая крыніца абвергла выкарыстанне слова знішчана, але абедзве пацвердзілі, што Трамп некалькі разоў ужываў нецэнзурную лексіку.

У суразмоўцаў склалася ўражанне, што на пазіцыю Трампа моцна паўплывала яго размова з Уладзімірам Пуціным, якая адбылася напярэдадні.

Паводле Financial Times, падчас гэтай размовы Пуцін прапанаваў тэрытарыяльны абмен: Украіна адмаўляецца ад Данецкай і Луганскай абласцей у абмен на невялікія часткі Запарожскай і Херсонскай абласцей. Адна з крыніц выдання сцвярджае, што Трамп сказаў Зяленскаму, што Пуцін пагражаў «знішчыць» Украіну, калі яна не пагодзіцца.

Адмова ад гэтай тэрыторыі, паводле аднаго з крыніц Reuters, зробіць астатнюю частку Украіны значна ўразлівай да далейшых расійскіх нападаў і будзе раўнаважная «самагубству».

Сярод амерыканскіх чыноўнікаў найбольш агрэсіўна пераконваў украінскі бок пагадзіцца на расійскую прапанову спецпасланец Трампа Стыў Уіткаф. Ён апеляваў да таго, што ў Данецкай і Луганскай абласцях пражывае значная частка рускамоўнага насельніцтва, дадае «Украінская праўда».

Каментары9

  • Проста і па пунктах
    20.10.2025
    Якія гарантыі бяспекі, лапідар?
  • Украінскі аглядальнік
    20.10.2025
    Паводзіны Трампа абуральныя й зневажальныя ў дачыненьні як да ўсяго ўкраінскага народа, так і да Эўропы. Самы час спісаць гэтага "караля" ва ўціль, цалкам ігнаруючы ягоныя прапуцінскія прызывы й паводзіны.
  • Андрусь
    20.10.2025
    "...найбольш агрэсіўна пераконваў украінскі бок пагадзіцца на расійскую прапанову спецпасланец Трампа Стыў Уіткаф. Ён апеляваў да таго, што ў Данецкай і Луганскай абласцях пражывае значная частка рускамоўнага насельніцтва".
    То бок, выяўляецца, што менавіта мова стае апошнім аргументам на карысць акупацыі. А ў нашых "тожебелоруссов" дагэтуль у галаве "какая разніца", хаця абрасіілі ўжо амаль усю нацыю.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі54

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Усе навіны →
Усе навіны

Страхавыя кампаніі незадаволеныя расцэнкамі на рамонт электрамабіляў1

Юрконіс пра закрыццё межаў: Давайце не думаць яшчэ пра Пецю з Баранавіч, які хоча зарабіць дзесьці там у Беластоку72

Сустрэчу Трампа і Пуціна ў Будапешце адмянілі з-за мемарандума МЗС Расіі3

«Гэты гук як катаванне вадой — спаць немагчыма». Мінчук скардзіцца на гул, які даносіцца з падвала

У Мінску расследуюць два выпадкі гібелі людзей за адзін дзень

У Свяцкім палацы раскрылі галерэю партрэтаў рымскіх імператараў. Яны былі схаваныя ад вачэй больш за стагоддзе6

Сацсеткі ў захапленні ад метыленавага сіняга. Ён сапраўды дапамагае?7

Пакроўск і Мірнаград на мяжы падзення. Наколькі там крытычная сітуацыя для Украіны і што будзе далей?13

Абноўлены мост праз Прыпяць у Мазыры засвяціўся ўначы. Яго правяраюць на трываласць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі54

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць