Міністр фінансаў ЗША Скот Бесэнт абвясціў пра ўвядзенне санкцый супраць дзвюх найбуйнейшых расійскіх нафтавых кампаній.
Паводле яго слоў, «Раснафта» і «Лукойл» «фінансуюць ваенную машыну Крамля», у той час як прэзідэнт Дональд Трамп спрабуе пакласці канец баявым дзеянням.
Па словах Бесэнта, новыя санкцыі выкліканы «адмовай Пуціна пакласці канец бессэнсоўнай вайне».
«Мінфін ЗША ўводзіць санкцыі супраць найбуйнейшых расійскіх нафтавых кампаній і заклікае Маскву неадкладна пагадзіцца на спыненне агню», — напісаў у сацсетцы Дональд Трамп.
Акцыі расійскіх нафтавых кампаній паляцелі ўніз.
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары