Свет1313

Прэзідэнткай Ірландыі выбраная Кэтрын Коналі, палітык левых поглядаў

Яна крытыкуе планы пераўзбраення ЕС, вайсковую дапамогу Украіне, рэзка выказваецца ў адрас ЗША, НАТА, а таксама Ізраіля ў сувязі з вайной у Газе. Праўда, роля яе ў палітыцы краіны будзе больш цырыманіяльнай.

На выбарах прэзідэнта Ірландыі яна вылучалася як незалежная кандыдатка. Канчатковыя вынікі галасавання яшчэ не падведзеныя, аднак, паводле папярэдніх звестак, Коналі амаль у два разы апярэджвае сваю адзінаю суперніцу — кандыдатку ад кіруючай партыі «Фінэ Гэл» Хізэр Хэмфрыс, піша Радыё Свабода.

Паводле папярэдніх дадзеных, Коналі атрымлівае больш за 60% галасоў, а Хэмфрыс — менш за 30%. Астатнія галасы былі пададзеныя за знятага з выбараў Джыма Гэвіса, а больш як 10% выбаршчыкаў сапсавалі свае бюлетэні — як правіла, гэта людзі правых поглядаў, якія незадаволеныя сітуацыяй з міграцыяй у краіне і якія знайшлі прымальнага для сябе кандыдата.

68‑гадовую Коналі на выбарах падтрымала кааліцыя з сямі апазіцыйных партый на чале з найбуйнейшай левай сілай — «Шын Фэйн».

Каментатары адзначаюць, што па шэрагу пытанняў яна прытрымліваецца значна больш левых пазіцый, чым мэйнстрым еўрапейскай палітыкі. Акрамя іншага, яна крытыкуе планы пераўзбраення ЕС, вайсковую дапамогу Украіне, рэзка выказваецца ў адрас ЗША, НАТА, а таксама Ізраіля ў сувязі з вайной у Газе.

Прэзідэнт у Ірландыі выконвае перадусім цырыманіяльныя функцыі і не ўплывае на палітыку ўрада. Кіраўнік кабінета Міхол Марцін павіншаваў Коналі з перамогай і выказаў гатоўнасць супрацоўнічаць з ёй.

Каментары13

  • Your day will not come
    25.10.2025
    Яшчэ адна суіцыдная нацыя, дзе сваё насельніцтва лупцуюць, каб завесці паболей ісламістаў на поўны пансіён
  • А
    26.10.2025
    Вельмі добра. Ірландцам- павага
  • Андрусь
    26.10.2025
    Тое, што спачатку ў ЗША, а цяпер і ў адна за адной краінах Еўропы людзі на дэмакратычных выбарах абіраюць ворагаў дэмакратычных каштоўнасцяў, кажа пра тое, што дэмакратыя, на жаль, сама сябе аддае на зжыранне дыктатурам. Дэмакратычныя каштоўнасці прадугледжваюць гульню паводле правілаў - трэба надаць слова ўсім бакам, зрабіць фактчэкінг, пашыраць толькі правераную і праўдзівую інфармацыю. А прапаганда левых дыктатараў і папулістаў нічога гэтага не патрабуе і таму яна лягчэй успрымаецца электаральнымі масамі, якія галасуюць на выбарах. На жаль, дэмакратычная супольнасць не жадае шукаць рэцэпт вакцыны ад гэтага вірусу.

Цяпер чытаюць

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусаў шакаваў рост цэнаў на скумбрыю, яйкі і сала. Вось што людзі кажуць9

Зяленскі зноў заявіў пра сістэмныя абмежаванні хуткасці Starshield над Украінай — да 161 км/г8

У Рыме ідзе «дождж» з памёту: людзі ходзяць з парасонамі ВІДЭА5

У выніку выбуху ў Санкт-Пецярбургу мог загінуць галоўны штурман 6‑й арміі ВПС і СПА5

Пакаралі літоўскіх памежнікаў, якія стаялі на шухеры пры перакідванні цыгарэт праз мяжу5

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць