Грамадства55

Навуковец раскрыў таямніцу старажытнага ахвярнага каменя ў Мінскім раёне

Камень з рытуальнай чашай з'яўляецца часткай магутнага сакральнага комплексу, дзе продкі беларусаў шукалі абароны і дабрабыту.

Накіроўваючыся з Заслаўя ў бок Новага Поля, вы праедзеце праз вёску Тэйкі. Справа, на ўзвышшы каля могілак, стаіць нядаўна адноўленая энтузіястамі пахавальня Вішнеўскіх. А крыху ў баку, у цені дрэў каля краю пагоста, ляжыць куды больш старажытны артэфакт — велізарны валун з загадкавай круглай чашай.

Як высветлілася, гэта не проста камень, а рытуальны алтар балтаў. Пра яго «Прысталіцы» расказаў кандыдат гістарычных навук Дзмітрый Скварчэўскі.

Камень з гісторыяй

Паглыбленне ў цэнтры валуна — гэта не след эрозіі, а рытуальная чаша. Такія камяні ствараліся з XII па XIV стагоддзе і ўшаноўваліся аж да XVIII стагоддзя.

Як лічаць гісторыкі, у чашу складалі шчодрыя і сімвалічныя дары багам: мёд (як сімвал салодкага жыцця), піва (як напой рытуалаў) або зерне для будучага ўраджаю і дабрабыту. У больш познія часы стала вядома, што ў чашу апускалі і манеты. І тут падчас археалагічных даследаванняў знайшлі такую за 1853 год.

Звычайна побач размяшчалася вогнішча. У Тэйках, як паказалі раскопкі, каля каменя гарэў агонь.

Месца сілы: паміж небам і ракой

Выбар месца для алтара не быў выпадковым. Узгорак каля могілак у старажытнасці лічыўся «мостам», які злучае свет жывых і мёртвых.

Гэта тлумачыцца тым, што там была асаблівая энергетыка, блізкасць да неба, якая рабіла любую малітву або ахвяру ў разы мацнейшай. А ля падножжа ўзгорка бярэ пачатак рака Чарнаруч, якая ў народных уяўленнях была дарогай у іншы свет. Так што тут, верагодна, знаходзіўся цэлы сакральны комплекс.

Самае дзіўнае ў гэтай гісторыі — тое, што памяць пра сілу гэтага месца жывая дагэтуль. На працягу стагоддзяў людзі, незалежна ад веры, прыходзілі сюды з аднымі і тымі ж просьбамі: «Абарані ад мору, дай здароўя сям'і і жывёле, забяспеч плённасць зямлі».

Пазней гэтую традыцыю перанялі хрысціяне — яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў таму сюды здзяйснялі паломніцтвы ў дзень святога Роха, абаронцы ад хвароб.

Такія камяні — частка агульнай традыцыі рэгіёна. У Літве і Латвіі іх вядома каля 60, у Беларусі — каля 15.

Каментары5

  • 453543
    28.10.2025
    Ведаю, што навукоўцам падабаецца, калі з імі спрачаюцца. Любая спрэчка умацоўвае вучонага ў правільнасьці яго гіпотэзы.
    І так, спрачаюсь. Паглыбленне ў камені занадта малое ў дыяметры, каб быць ёмістасцю для прынашэнняў. Жменька збожжа? Нешта гэта замала для багоў (ці вучоныя памыляюцца, i то не балты былi, а габрэі). Хутчэй за ўсё плоскі камень - гэта аснова для драўлянага ідала, якi стаяу на плоскiм каменi i якому маліліся. А дзірка ў камені для шканта ў падставе ідала, каб ён трывала стаяў.
  • Жвір
    28.10.2025
    Небагатая фантазыя ў навукоўца, можна было б і разьвіць, і пашырыць таямніцу. А так, ведаем, што ёсьць такі камень, пра які людзі рознае кажуць, але сапраўднае прызначэньне яго нікому не вядома. Ён мог мець як сакральны сэнс, так і выкарыстоўвацца раньнімі неандартальцамі (альбо іх невядомымі навуцы сучасьнікамі !!) для , напрыклад, выдзелкі скур упаляванай жывёлы прымітыўнымі прыстасаваньнямі, што патрабавала трывалую й жорсткую паверхню, а ў рацэ побач яны вымакалі... Побач падтрымлівалася вогнішча, 1)каб адвабіць драпежнікаў, якія лезьлі на адпаведны водар, 2)каб сагравацца ды гатаваць ежу, 3)каб нагрэвам вырабляць нейкія, неабходныя ім, прылады або рэчывы, якімі карысталіся... Больш позьнія ды "прасунутыя" людзі маглі надаць яму ўжо й сакральны сэнс, пра які, ізноў жа, няма ніякай яснасьці, але можна прыдумляць "адкрыцьці"...
  • .
    28.10.2025
    Крытыкі і тыя, каму падабаюцца іх заўвагі, нібыта першы раз пачулі пра камяні-следавікі ў Беларусі.

    Скварчэўскі - сур'ёзны сучасны даследчык беларускай міфалогіі і, што важна (на мой погляд), з крытычным падыходам (якога не было, напрыклад, у некаторых папулярызатараў XIX і ХХ ст.).

Цяпер чытаюць

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

«Хуліганства з выкарыстаннем зброі». Новы інцыдэнт з беларусам-добраахвотнікам ва Украіне

Ва Уроцлаве пасажыр ударыў бутэлькай па галаве 66‑гадовага таксіста з Беларусі за «ўсходні акцэнт»21

Урад Расіі зацвердзіў падтрымку для прадпрымальнікаў, пацярпелых ад атак дронаў на Wildberries

Зяленскі ўзнагародзіў Ілана Маска ордэнам Свабоды

ЗША прыпынілі разгляд заяў на іміграцыйныя візы ва ўсім свеце3

У Петрыкаўскім раёне ўвялі каранцін праз успышку АЧС1

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА8

У Аршанскім раёне рабочага засыпала зямлёй пры мантажы водаправода

Аляксандр Рыбак паказаў сваю дзяўчыну. Здаецца, усё сур'ёзна19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць