Адкрыццё пераходаў Польшчы з Беларуссю адкладзена на некалькі тыдняў
Адкрыццё двух пераходаў на мяжы Польшчы і Беларусі адкладзена на некалькі тыдняў. Пра гэта заявіў у эфіры праграмы «Сігналы дня» польскага радыё міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марцін Кервіньскі, паведамляе Reform.news.

«За апошнія два гады ўрад Дональда Туска здолеў моцна ўмацаваць мяжу, і працэс нелегальнай міграцыі на польска-беларускай мяжы ўзяты пад кантроль. Гэта, па-першае. Па-другое, у нас адкрыты памежныя пераходы з Беларуссю, але ў Люблінскім ваяводстве. Некаторы час таму прэм’ер-міністр зноў казаў аб адкрыцці новых памежных пераходаў, на гэты раз у Падляшскім ваяводстве. І мы, верагодна, зрабілі б гэта значна раней, калі б не той факт, што Літва адначасова свае пераходы з Беларуссю закрывае. Літоўцы — гэта нашы партнёры, мы з імі ў кантакце. Я размаўляў з намеснікам міністра ўнутраных спраў, і падчас учарашняй сустрэчы ў Гданьску, і сёння я буду гаварыць па тэлефоне. Падтрымаем літоўцаў у гэтым рашэнні. Таму адкрыццё пераходаў у Падляшскім ваяводстве адкладваецца на некалькі тыдняў, але рашэнне тут было прынята», — сказаў ён.
Па яго словах, дакладнай даты адкрыцця пераходаў няма.
Нагадаем, у аўторак прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў, што ў лістападзе на пробны перыяд будуць адкрыты пераходы «Кузніца» (закрыты з 2021 года) і «Баброўнікі» (закрыты з 2023 года).
Аднак у сераду ўрад Літвы прыняў рашэнне закрыць мяжу з Беларуссю да 30 лістапада, пакінуўшы магчымасць перасякаць яе ў пункце пропуску «Меднікі» толькі для некаторых катэгорый асоб. Пры гэтым члены літоўскага ўрада заяўлялі, што разлічваюць на салідарнае рашэнне польскага боку.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары
Мяжа зараз - гэта цудоўная лялька, забуляцца ей будуць яшчэ доўга
Адчыніце ютуб і паглядзіце першакрыніцу - выступ пана Кервінскага.
Там ен асабліва падкрэсліў - мы адкладаем, дату адкрыцця пакуль не кажам, але рашэнне прынятые - пераходы будуць адчыняцца.
Палякі спрабуюць адначасова выратаваць небаракаў-літоўцаў, якія нарабілі глупстваў, і утрымаць дамоўленасці з рэжымам.