Свет11

Беларускі бізнэсмен аднаўляе гістарычны палац Любамірскіх у Беластоку. Там будзе гатэль і рэстаран

Беларускі бізнэсмен Аляксей Навіцкі, які з'яўляецца ўладальнікам беластоцкай газа-хімічнай кампаніі WGT Group, пачаў рэканструкцыю гістарычнай славутасці — Палаца Любамірскіх у раёне Дайліды ў Беластоку, піша эканамічны аглядальнік Вадзім Сяховіч. 

У адноўленым будынку будзе размешчаны гатэль і рэстаран.

WGT Group стала ўладальнікам палаца ў лістападзе 2020 года, выкупіўшы яго на аўкцыёне за 6,5 млн злотых (пачатковая цана была 4,2 млн злотых).

Актыўная рэканструкцыя пачалася ўвесну 2025 года.

Палац Любамірскіх — адно са знакавых месцаў адміністрацыйнага цэнтра Падляскага ваяводства, рэкамендаваны да наведвання турыстычны аб’ект. Яго ў 1850‑х у тады яшчэ вёсцы Дайліды пабудаваў расійскі барон Аляксандр Крузенштэрн — сын вядомага мараплаўца адмірала Івана Крузенштэрна. Ад яго дачкі і спадчынніцы Сафіі фон Рудыгер палац перайшоў ва ўласнасць да князя Ежы Рафала Любамірскага.

У час германскай акупацыі Польшчы ў 1940‑х у ім месцілася рэзідэнцыя гаўляйтэра Усходняй Прусіі, рэйхскамісара Украіны і начальніка грамадзянскага ўпраўлення акругі Беласток Эрыка Коха.

У часы ПНР палац заняў сельскагаспадарчы тэхнікум, а ўжо ў сучаснай Польшчы гарадскія ўлады ў 1990‑х прадалі яго разам з прылеглым на 26 гектарах паркам усяго за 160 тыс. злотых прыватнай Вышэйшай школе публічнай адміністрацыі імя Станіслава Сташыца. 

Адукацыйная ўстанова, у рэканструкцыю і пашырэнне якой былі прыцягнутыя еўрапейскія грошы, квітнела пры яе першай уладальніцы, прафесаркі, былой міністаркі культуры і шматгадовай еўрадэпутаткі Барбары Кудрыцкай. Але з 2010‑х пачала прыходзіць у заняпад. У 2016 г. новым гаспадаром палаца Любамірскіх стала кампанія PQE. Праўда, у 2019‑м яна збанкрутавала.

Кампанія WGT Group належыць беларусу Аляксею Навіцкаму і грамадзянцы Польшчы Моніцы Каміле Гуль. WGT Group, заснаваная ў 2017 годзе, уваходзіць у лік вядучых інвестыцыйных праектаў беларусаў у Польшчы. 

Каментары1

  • Але
    05.11.2025
    Малайчына

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну42

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі санаторый аб'явіў пра зніжкі для ўдзельнікаў расійскай «СВА». А пасля перадумаў5

Частку Лоеўскага раёна перададуць у склад Гомельскага

Самалёт з паплечнікамі Аляксандра Вучыча, якія ляцелі ў Маскву, развярнулі над Літвой назад1

Пуцін узнагародзіў дзеяча РПЦ з Беларусі на расійскі «Дзень народнага адзінства»3

Чаму Дзмітрыя Скіндзерава высылаюць з Літвы? На гэта ёсць пяць прычын12

У Францыі ідзе змаганне за спадчыну Брыжыт Бардо. Мужчына, з якім яна жыла апошнія 30 гадоў, застаецца ні з чым

Кітай збіраецца пабудаваць першы ў свеце плывучы востраў1

На трасе М-1 затрымалі беларуса, які вёз больш чым 50 кілаграмаў насваю

«Газпрам Цэнтр» у Мінску збіраюцца дабудаваць да канца наступнага года4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну42

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць