Грамадства99

У Дзятлаве жанчыну моцна пакусаў лабрадор, яна адсудзіла кампенсацыю

У Дзятлаве жанчына адсудзіла ў гаспадыні лабрадора 8 тысяч рублёў кампенсацыі за маральную шкоду пасля таго, як сабака яе пакусаў. Пра гэта паведамляе Гродзенскі абласны суд.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Аднойчы вечарам жанчына з сяброўкай выйшла на прагулку. Але раптам сабака-лабрадор без намордніка і ашыйніка кінуўся на жанчыну, пакусаўшы яе за руку і плячо.

Раны былі сур’ёзныя — з амярцвелымі ўчасткамі скуры. Жанчына больш за чатыры месяцы ляжала ў бальніцы, перанесла тры аперацыі і дагэтуль не аднавілася цалкам. Дактары ўвогуле не гарантуюць яе поўнага выздараўлення.

Жанчына патрабавала 10 тысяч рублёў кампенсацыі, але суд прызначыў ёй 8 тысяч. Акрамя таго, гаспадыня сабакі павінна заплаціць штраф у 15 базавых велічынь (630 рублёў) за парушэнне правіл утрымання хатніх жывёл.

Каментары9

  • Захар
    06.11.2025
    Я считаю, что для такого рода пород собак необходимо в административном порядке обязательное ношение намордника в общественных местах.
  • 8630 рублёў - не пакаранне за калецтва
    06.11.2025
    То бок не тое, што гаспадароў не пасадзілі, так нават і сабаку не забралі? Гэта каб яшчэ пару чалавек была зручна пакалечыць? Калі гаспадыня сама не выплаціла кампенсацыю, а яшчэ і паспрабавала зменшыць яе памер, то гаворка і блізка не ідзе пра раскайванне і прызнанне віны.
  • Ужо
    06.11.2025
    Захар, гэта і так прынята. А яшчэ забаронена выгульваць сабак без ланцугоў. Аднак знаходзяцца людзі, якім усё роўна на падобныя абмежаванні. У лесапарках і на акраінах гарадоў наогул масавая праблема: проста здымаюць ланцугі і адпускаюць сабак пабегаць, ну а што побач можа чалавек прайсці, то каго гэта хвалюе.

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў9

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

У Дзятлаве жанчыну моцна пакусаў лабрадор, яна адсудзіла кампенсацыю9

Вынеслі прысуд маладым мазырскім скінхэдам з «Духа Расіі»11

Беларуса дэпартуюць з Тайваня за незаконны збор міласціны1

З новага года павялічыцца мінімальны заробак4

У наступную нядзелю ў Вільні правядуць квэст «Нашаніўскія легенды»1

У Мінску назіралі прыгожы захад сонца ФОТЫ5

«Вядучы дрэнна выказваецца пра краіну». У Гродне праз данос закрыўся папулярны квіз6

Кавярня «Маркс», з якой выгналі мастачку, выбачылася. Цяпер абаронцы кафэ пакрыўдзіліся і заклікаюць да яго кэнсэлінгу13

Па крымінальнай справе асудзілі Кацярыну Жаўтаногу, адвакатку Сцяпана Латыпава7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў9

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць