Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю
Паколькі Віцебскае кадэцкае вучылішча па выніках мінулага навучальнага года было прызнана найлепшым сярод кадэцкіх устаноў (іх 13), яго прадстаўнікам тыдзень таму ўручылі пераходныя прызы: бронзавы бюст генерал-лейтэнанта Рамана Кандраценкі і афіцэрскую шашку ўзору 1881 года, піша Беларускі інстытут публічнай гісторыі.

Хто такі Раман Кандраценка? Гэта рускі генерал, ураджэнец Тыфліса і выхадзец з дваранскай сям'і, які вучыўся ў Полацкай вайсковай гімназіі ў 1867—1874 гадах. Мяркуючы па адкрытых крыніцах, з беларускімі землямі яго больш нічога не звязвала.
Кандраценка ўвайшоў у расійскую гісторыю як арганізатар абароны Порт-Артура падчас вайны з Японіяй. Аднак пасля яго гібелі горад быў здадзены.
Пераходзячы бюст Кандраценкі ўручаецца беларускім кадэтам як мінімум з 2015 года. У 2008‑м у Полацку на сродкі мясцовага прадпрымальніка ўстанавілі стацыянарны бюст генерала.
Цікава, што сцяг Віцебскага кадэцкага вучылішча створаны на аснове сцяга вобласці — гэта значыць на аснове «Пагоні».
Вось як выглядаюць новыя падручнікі па замежных мовах для школ — з кадэтамі і піянерамі
Для ўсіх дзесяцікласнікаў увядуць вучэбна-палявыя зборы
«Я плакала, калі мае сяброўкі казалі, што не будуць галасаваць за Лукашэнку». Ці ўплывае прапаганда на школьнікаў
У Оршы пабудуюць грандыёзны вайскова-патрыятычны цэнтр для дзяцей і моладзі
«Быць бацькам для цэлай краіны адказна ўдвая». Кадэтаў сагналі, каб павіншаваць Лукашэнку з Днём бацькі
Каментары