Свет1212

Расіяне не змогуць атрымліваць шэнгенскія мультывізы

Еўракамісія патлумачыла такое рашэнне.

Ілюстрацыйны здымак: «Наша Ніва»

Грамадзяне Расіі больш не змогуць атрымліваць шэнгенскія мультывізы. Такое рашэнне агучылі ў Еўракамісіі.

Але аднаразовыя візы ім працягнуць выдаваць. Цяпер расіяне павінны будуць падаваць заявы на новую візу штораз, калі захочуць уехаць у Еўрасаюз. Гэта, як мяркуецца, дазволіць праводзіць дбайную і частую праверку заяўнікаў для зніжэння любой патэнцыйнай пагрозы бяспекі.

Выключэнні будуць толькі для «выразна вызначаных груп заяўнікаў, якія ўяўляюць сабой паніжаны профіль рызыкі». Гэта члены сем'яў жыхароў краін ЕС і работнікі транспарту.

Новыя правілы тычацца толькі заяў расіян, пададзеных у Расіі.

Еўракамісія тлумачыць, што прыняла гэта рашэнне з прычыны росту рызык для бяспекі, звязаных з вайной Расіі супраць Украіны, уключаючы выкарыстанне міграцыі ў якасці зброі, акты сабатажу і патэнцыйнае злоўжыванне візамі.

Каментары12

  • %
    07.11.2025
    Грувасткі цмок - наступныя мы. Вось і падымеце пытаньне чаму не з 2014 ці 2008, а толькі зараз.
  • Радуетесь?
    07.11.2025
    Надо понимать, что беларусы - следующие.
  • Ой-вой
    07.11.2025
    Каму трэба, ужо атрымалі нямецкія, румынскія, сербскія ці кіпрыйскія пашпарты. Некаторыя - ізраільскія.

    І будуць ездзіць і выскаляцца на "загніваючую" Еўропу.
    Любіць абмяркоўваць ісламскіх прыбышаў, але кожны рускі ня меньшая пагроза.

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла20

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў32

Перададзены Польшчай у Беларусь у рамках абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў «Паспалітага рушэння»5

На аўкцыёнах прадалі дзве канфіскаваныя кватэры Аляксандра Азарава3

Апошні бой Нетаньяху? Ізраіль рыхтуецца да парламенцкіх выбараў — першых пасля 7 кастрычніка і вайны1

Варонеж атакавалі дроны. У горадзе пажары8

Былы палітзняволены Павел Спірын месяц жыў у лесе ў Літве. Навошта?1

11 недэпрэсіўных кніг беларускай літаратуры, якія раяць прачытаць. Большасць з іх — сучасных аўтараў5

Лула да Сілва пераабраўся на пасаду прэзідэнта Бразіліі4

Вароны прымаюць рашэнні ўдвая хутчэй за людзей і малпаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла20

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць