Літаратура3434

Палітычныя кулуары, адносіны з былымі і сённяшнімі — Наста Рагатко напісала дэбютную кнігу. І знялася для вокладкі аголенай

Экс-галоўная рэдактарка Kyky.org і экс-кіраўніца камунікацый офіса Святланы Ціханоўскай Наста Рагатко напісала зборнік апавяданняў у жанры аўтафікшн, ад якіх, як абяцае аўтарка, «захочацца жыць».

Вокладка кнігі Насты Рагатко «Насі з сабой». Фота: Ліна Цапава. Канцэпцыя вокладкі ў тым, што кніжка ўтрымлівае ў сабе гісторыі пра людзей, падзеі і эмоцыі, якія пакідаюць у нашым жыцці след — як татуіроўкі на целе.

Дэбютная кніга Насты называецца «Насі з сабой». Гэта зборнік з 12 (з паловай) расказаў — аўтафікшн, у якім чытач знойдзе аповеды пра эміграцыю, стасункі з былымі і сённяшнімі блізкімі, палітычныя і журналісцкія кулуары, сяброўскія і сэксуальныя ўзаемаадносіны, вайну і пошук уласнай ідэнтычнасці ў сітуацыі, калі краіна, дзе аўтарка нарадзілася (Расія), бамбіць краіну яе дзяцінства (Украіна) з тэрыторыі краіны, у якой яна вырасла (Беларусь). Пры гэтым тыя, хто ўжо меў магчымасць пагартаць кнігу, кажуць што яна чытаецца лёгка.

«У мяне было тры прычыны напісаць гэту кнігу, — расказвае Наста. — Першая — так я пераадольваю свой уласны экзістэнцыйны крызіс, шукаю новыя сэнсы замест тых старых, што вычарпалі сябе. Думаю, шмат каму знаёмы гэты стан, бо свет аказаўся значна больш крохкім, чым мы думалі».

Наста Рагатко. Фота: Ліна Цапава

«Другая прычына — я хацела не забыць пра важныя для сябе пачуцці і адкрыцці», — працягае тлумачыць аўтарка. «Памяць няўхільна будзе зацягваць усё туманам, і мне хацелася паспець запісаць саму ідэю, што ў гэтым часе было шмат і кахання таксама. Якая іронія: ва ўмовах цэнзуры выдумка можа стаць адзіным спосабам расказваць праўду. 

Трэцяя прычына — пасля працы ў Офісе Ціханоўскай у мяне з'явілася вечная фонавая злосць на тое, што свет кажа пра Беларусь і наш рэгіён чыімі заўгодна галасамі, апроч нашых. І ўвесь час спрашчае нашу сітуацыю, каб было зручней. Так Беларусь ператварылася ў краіну Шродынгера: ці то краіна-ахвяра, ці то краіна-агрэсар. Я хацела напісаць кнігу пра тое, што заўсёды застаецца паміж радкоў, выразаецца з прамоваў і знікае з загалоўкаў.

Таму частка заробленых грошай пойдзе на пераклады сэмпл частак для адпраўкі міжнародным літаратурным агентам. У гэтым для мяне галоўны эксперымент».

З якіх частак складаецца кніга?

  1. Часам Беларусь ператвараецца ў жарт
  2. А як вы запомнілі першы дзень вайны? (цяжкая частка, затое кароткая)
  3. Бывае ж такое — пра самае ўразлівае загаворыш з незнаёмым мужыком у калідоры траўматалогіі
  4. У Беларусі ёсць два ідэалагічныя канцэрны: «Жыве Беларусь» і «Квiтней, Беларусь»
  5. Як мы няспешна робімся адзін аднаму прывідамі (эміграцыйны лоу-фай)
  6. Людзі аднолькава ядуць на пахаваннях і вяселлях
  7. Хачу
  8. Пра што мы балбаталі з Патрыярхам Кірылам
  9. Пашкадуйце бабуську (censored)
  10. Гэта як размова з сябрам дзяцінства ў тры гадзіны ночы на кухні (і ён вось-вось скажа нешта, што цябе выкрые і тым самым адпусціць)
  11. На жаргоне спічрайтараў гэту частку назвалі б слёзагон
  12. Хіба вам ніколі не хацелася прыдумаць сабе іншага сябе?
  13. Усё (канчаткова)
Фота: з архіва Насты Рагатко.

Уся кніга рабілася рукамі аўтаркі — то бок, гэта самвыдат. Каштуе кніга 20 еўра, і заказаць яе можна з дастаўкай на спецыяльна створаным сайце. Таксама кніга ўжо даступная афлайн у краме «Букіністка» ў Варшаве, і хутка пачне з'яўляцца ў іншых пунктах продажы Еўропы і ЗША. 

Наста Рагатко. Фота: Ліна Цапава

Наста Рагатко вырасла ў Беларусі, нарадзілася ў Расіі (г. Новарасійск) і правяла дзяцінства ва Украіне (г. Залатаноша). У жніўні 2020‑га разам з рэдакцыяй Kyky.org пакінула Мінск пасля затрымання сузаснавальніка. Kyky пазней прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. Восенню 2020‑га Наста ў Вільні далучылася да каманды лідара дэмакратычных сіл Святланы Ціханоўскай у якасці кіраўніка камунікацый. Пасля сыходу з Офіса ў 2023 годзе была сузаснавальніцай агенцтва стратэгічных камунікацый StratcomLab. Цяпер жыве ў Варшаве.

Каментары34

  • даведка
    07.11.2025
    У новозеландских пожарниц и то больше эротики оказалось на снимках в журнале.)
  • Шрэк
    07.11.2025
    Цяпер толькі лайдакі не пішуць аўтафікшн.
    Не ўсё тое літаратура, што ў кнізе.
  • Гопнік
    07.11.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў6

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Адгэтуль лічыце яго востравам». Хто і як праводзіць аперацыю «адсячэння» Крыма1

На Сардзініі забаранілі прыходзіць на пляж з парасонамі. Чаму так?5

Падпісанне мемарандума Ірана з ЗША адкладзена1

У Расіі памёр праваслаўны манах, які быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі XII склікання9

У Глуску жанчына знайшла ў сябе на ўчастку незвычайны грыб2

«15 хвілін і каштуе 100 рублёў». Беларусы спрачаюцца пра цану спаткання з капібарай у парку жывёл пад Баранавічамі4

Прахадныя балы для паступлення ў ВНУ сёлета павялічацца

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень19

Фільм «Дарога на Курапаты» прызналі экстрэмісцкім матэрыялам27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў6

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць