Грамадства3434

Асацыяцыя перавозчыкаў Літвы: Сітуацыя з фурамі на беларускай мяжы пагаршаецца, перавозчыкі стомленыя і злыя

Прэзідэнт літоўскай нацыянальнай асацыяцыі аўтамабільных перавозчыкаў Эрландас Мікенас распавёў «Свабодзе» пра сітуацыю на беларускай мяжы, дзе захраслі каля тысячы літоўскіх фур з кіроўцамі.

«Сітуацыя стала горшай, чым была ў пятніцу. Беларуская міліцыя пачала ставіць фуры на адмысловыя пляцоўкі, не дае магчымасці даехаць да мяжы. Значыць, перавозчыкі будуць вымушаныя плаціць за стаянку. Калі адкрыюць межы, можа ўжо не трэба будуць гэтыя фуры, гэта стане эканамічна нявыгадна», — паведаміў суразмоўца.

Паводле слоў прэзідэнта асацыяцыі, сітуацыя ўскладняецца адсутнасцю санітарных умоў для кіроўцаў, якія вымушаныя знаходзіцца побач з фурамі.

Некаторыя з іх з'яўляюцца беларускімі грамадзянамі, яны таксама не могуць накіравацца дадому адпачываць, каб не кідаць транспарт.

«Становішча вельмі сур'ёзнае, перавозчыкі стомленыя і злыя. На мяжы каля тысячы цягачоў, мы таксама не ведаем, колькі машын яшчэ ў Беларусі. Дойдзем да таго, што кіроўцы проста кінуць тэхніку і пакінуць яе без нагляду. Вядома, што і многія грузы могуць проста сапсавацца», — кажа Эрландас Мікенас.

10 лістапада стала вядома, што па загадзе Лукашэнкі ўсе літоўскія фуры, якія знаходзяцца ў Беларусі, накіравалі на стаянках ля пунктаў пераходу, узялі пад ахову і патрабуюць аплаты за захоўванне — 120 еўра ў суткі.

«Хачу заявіць: мы гатовы да адкрыцця мяжы даўно. Мы яе не закрывалі. На працягу некалькіх гадзін яна з нашага боку можа аднавіць сваю працу. Памежнікі ў цэлым да гэтага гатовыя», — сказаў Лукашэнка на нарадзе 10 лістапада.

Лукашэнка паведаміў, што літоўскі бок звярнуўся на ўзровень Лідскага памежнага атраду, каб вярнуць свае машыны, што затрымаліся на беларускім баку пасля закрыцця мяжы.

Мытны камітэт Беларусі заявіў, што літоўскія грузавікі пакінуць Беларусь толькі пасля адкрыцця Літвой мяжы.

Каментары34

  • Про
    10.11.2025
    Гы-гы)) Розовые пони обратились в лидский погранотряд)) можно было ещё грете тунберг позвонить. Впечатляет уровень понимания ситуации
  • Indrid Cold
    10.11.2025
    Робіш бізнес з тэрарыстамі - заўсёды закладай рызыкі ў кошты. Не залажыў рызыкі закрыцця межаў у кошты - твае праблемы ;)
  • Filipp
    10.11.2025
    Шкада і саміх кіроўцаў, і уладальнікаў кампаній што нясуць страты.

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Двух французаў ашукалі з дапамогай «беларускіх рублёў»: ахвярам аддавалі старыя беларускія грошы ў абмен на еўра1

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць