Свет1010

У Літве папярэдзілі, што могуць працягнуць тэрмін закрыцця мяжы

11 лістапада ў Міністэрства замежных спраў Літвы зноў выклікалі прадстаўніка пасольства Беларусі і выказалі пратэст у сувязі з паўторнымі парушэннямі паветранай прасторы Літвы з тэрыторыі Беларусі, якія лічацца гібрыднымі атакамі.

Фота ілюстрацыйнае

Прадстаўнік Беларусі быў выкліканы пасля таго, як 8 і 10 лістапада рэгістраваліся інцыдэнты з кантрабанднымі паветранымі шарамі, што стваралі пагрозу для цывільнай авіяцыі і грамадскай бяспецы.

МЗС Літвы нагадаў, што пры паўторных парушэннях дзяржаўнай мяжы з тэрыторыі Беларусі Літва захоўвае права падоўжыць абмежаванні на перасячэнне мяжы, уведзеныя пастановай урада ад 29 кастрычніка 2025 года, ці прыняць дадатковыя меры.

Ад Беларусі настойліва патрабуюць неадкладна зрабіць крокі для прадухілення такіх гібрыдных атак.

Каментары10

  • %
    11.11.2025
    Ай, ужо сапраўды не адчыняць тую мяжу пакуль сьвет вакол не перакуліцца, бо усе гэтыя гулі - адкрылі/зачынілі - гэта нейкае абы што. Лёталі тыя шары і лётаць далей будуць і ніякімі пагрозамі, межамі вы іх не спыніце. Калі болей, калі меней, але будуць.
  • Жора
    11.11.2025
    Яны ўжо знайшлі ўсіх сваіх грамадзян, якія прымаюць шары на летувіскім бару, перад тым як ужываць тэрмін "гібрыдная атака"?
  • Ачу Х-у
    11.11.2025
    "У Літве папярэдзілі..." - далей можна не чытаць.

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх21

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць