Свет66

Супрацьстаянне ЗША і Венесуэлы: авіяносная група амерыканскага ВМФ прыбыла ў Карыбскае мора

Авіаносная група ЗША на чале з новым і найбуйнейшым авіаносцам у свеце «Джэральд Форд» прыбыла ў Карыбскае мора. Пра гэта абвясціла камандаванне амерыканскага флоту. Дональд Трамп, які аддаў загад аб перадыслакацыі групы, кажа, што робіць гэта ў межах барацьбы з наркатрафікам з Венесуэлы, піша Бі-бі-сі.

Фота: Denis Thaust/SOPA Images/LightRocket via Getty Images

Пра загад Трампа Пентагон абвясціў 24 кастрычніка. У той час авіяносная група знаходзілася ля еўрапейскіх берагоў, у Паўночным моры.

Флот і авіяцыя ЗША ўжо некалькі месяцаў наносяць удары па малых суднах у Карыбскім моры і Ціхім акіяне, якія, як сцвярджае кіраўніцтва ЗША, перавозяць наркотыкі. Яны нанеслі ўжо не менш за 19 такіх удараў, у выніку якіх былі забітыя як мінімум 76 чалавек.

Венесуэльскі лідар, левы сацыяліст Нікалас Мадура і іншыя прадстаўнікі кіраўніцтва краіны абвінавачваюць ЗША ў тым, што яны штучна ствараюць крызіс з мэтай адхілення іх ад улады.

Амерыканскі флот заявіў, што 11 лістапада авіяносная група ўвайшла ў зону адказнасці Паўднёвага камандавання ЗША, якая ўключае Карыбскае мора і краіны Лацінскай Амерыкі.

На «Джэральдзе Фордзе» базіруюцца некалькі дзясяткаў баявых самалётаў. Яго экіпаж разам з лётчыкамі і лётным тэхнічным персаналам складае больш за 4,5 тысячы чалавек. Авіяносец суправаджаюць ракетныя эсмінцы і іншыя баявыя і дапаможныя караблі.

Як заявіў прэс-сакратар Пентагона Шон Парнэл, прыбыццё авіяноснай групы ў Карыбскае мора дазволіць ЗША больш эфектыўна адсочваць і спыняць наркатрафік. 

Да гэтага ўлады ЗША ўжо адправілі ў раён Венесуэлы значную ваенную сілу: 10 знішчальнікаў F-35 былі дыслакаваныя ў суседняй Пуэрта-Рыка, акрамя таго, у рэгіёне ўжо знаходзяцца атамная падводная лодка і восем ваенных караблёў: тры эскадраныя мінаносцы, крэйсер, карабель берагавой аховы і тры дэсантныя караблі.

Разам з авіяноснай групай, якая прыбыла, яны складуць групоўку, якую ЗША не збіралі ля берагоў Лацінскай Амерыкі ўжо дзясяткі гадоў.

Удары наносяцца і з іншага боку кантынента: у пачатку гэтага тыдня ЗША абвясцілі аб двух новых ударах па меркаваных суднах наркагандляроў у Ціхім акіяне і гібелі шасці чалавек.

Гэтыя ўдары па катарах і баркасах прывялі да росту напружанасці ў адносінах ЗША не толькі з Венесуэлай, але і з суседняй Калумбіяй. Акрамя таго, многія ў рэгіёне і па-за ім абвінавачваюць ЗША ў тым, што яны гэтымі ўдарамі парушаюць правы чалавека і міжнароднае права.

У пачатку лістапада, адказваючы ў інтэрв'ю амерыканскага партнёра Бі-бі-сі, тэлекампаніі CBS, на пытанне аб абвінавачваннях у падрыхтоўцы ўдараў па Венесуэле, Дональд Трамп адказаў: «Я не схільны казаць, што я б гэта зрабіў. Я не збіраюся казаць вам, што я збіраюся зрабіць з Венесуэлай, незалежна ад таго збіраюся я гэта зрабіць ці не».

У тым жа інтэрв'ю CBS Трамп паўтарыў сваё сцвярджэнне, што «кожнае з гэтых знішчаных суднаў забівае наркотыкамі 25 тысяч чалавек і знішчае сем'і па ўсёй нашай краіне».

Каментары6

  • Час ідзе
    12.11.2025
    Хутка пачнецца....
  • Сусед бакіеу́
    12.11.2025
    У Драздах хату у́жо для Дурымаду асвабадзілі?)))))
  • Вакар
    12.11.2025
    Нешта будзе...

Цяпер чытаюць

Коля Лукашэнка сядзіць побач з бацькам і Пуціным на Краснай плошчы5

Коля Лукашэнка сядзіць побач з бацькам і Пуціным на Краснай плошчы

Усе навіны →
Усе навіны

Першыя вынікі выбараў у Брытаніі: лейбарысты церпяць паразу, Reform UK захоплівае пазіцыі па ўсёй краіне7

У Беларусі адмянілі яшчэ адзін фэст3

Актывіста з Нароўлі асудзілі на 10 гадоў за «здраду дзяржаве»1

Гэтыя колеры вас зачаруюць. У Мастацкім адкрылася выстава неглюбскіх ткачых3

2300 салдат з КНДР загінулі ў Курскай вобласці3

Кацярына Андрэева наведала паказ фільма, знятага па ейнай з мужам гісторыі кахання2

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты21

У Чарнобылі бушуе вялікі лясны пажар. Вецер дзьме ў бок Беларусі, сёння варта перасцерагчыся10

Легендарнаму брытанскаму натуралісту Дэвіду Атэнбора спаўняецца 100 гадоў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля Лукашэнка сядзіць побач з бацькам і Пуціным на Краснай плошчы5

Коля Лукашэнка сядзіць побач з бацькам і Пуціным на Краснай плошчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць