Свет

Польшча закрые расійскае консульства ў Гданьску

Польскае МЗС адкліча згоду на працу расійскага консульства ў Гданьску. Пра гэта заявіў кіраўнік польскага знешнепалітычнага ведамства Радослаў Сікорскі пасля выступу ў Сейме.

Ён нагадаў, што раней у адказ на падпалы ва Уроцлаве і Варшаве былі закрытыя консульствы ў Познані і Кракаве, піша Reform.news.

«Я заявіў тады, што калі Расія не перапыніць свае дыверсійныя атакі на Польшчу, а Расія не толькі не спыніла, але і ўзмацняе гэтыя атакі. Як я ўжо сказаў у сваёй прамове, калі мэтай шпіёнства і дыверсійнай дзейнасці з’яўляюцца чалавечыя ахвяры, то мы маем справу ўжо не з дыверсіяй, а з дзяржаўным тэрорам. Таму гэта не будзе нашым поўным адказам, але я ўжо прыняў рашэнне адклікаць згоду на працу апошняга расійскага консульства ў Гданьску», — сказаў ён.

Паводле яго словаў, расійскі бок будзе афіцыйна апавешчаны пра гэта пазней сёння або заўтра.

Адказваючы на ўдакладняючае пытанне, Сікорскі сказаў, што Польшча не мае намеру разрываць дыпламатычныя адносіны з Расіяй.

«Мы не плануем разрываць дыпламатычных адносінаў, як і іншыя краіны не разрываюць іх у выпадку актаў сабатажу або тэрарызму на сваёй тэрыторыі. Нагадаем, што ў нас быў напад на прыватны дом прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі, дыверсіі ў Германіі, Чэхіі і Балгарыі, а таксама забойствы ў шэрагу іншых краін. Сёння вечарам я асабіста пагавару з Генеральным сакратаром NATO па гэтым пытанні. А заўтра я правяду брыфінг для Рады па замежных справах Еўрапейскага саюза», — сказаў ён.

Міністр таксама дадаў, што МЗС будзе дамагацца далейшых абмежаванняў на перамяшчэнне расійскіх дыпламатаў. Гаворка ідзе пра атрыманне імі дазволу на выезд за межы Мазавецкага ваяводства пры паездках па тэрыторыі Польшчы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Літва ад заўтра адкрывае мяжу з Беларуссю11

Літва ад заўтра адкрывае мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз не збіраецца адмяняць шматразовыя шэнгенскія візы для грамадзян Беларусі3

Доктара сацыялагічных навук і супрацоўніцу Акадэміі навук асудзілі за «фінансаванне экстрэмізму»4

У Ляйпцыгу знайшлі два раней невядомыя творы Ёгана Себасцяна Баха2

Найменшы ў самым маленькім касцёле: у Беларусі з'явіўся новы арган

Завод «БелДжы» масава адклікае некаторыя свае аўтамабілі1

Мужчына з Індыі страціў у выніку катастрофы ў Саудаўскай Аравіі 18 членаў сваёй сям’і

Так на цэнтральнай плошчы Осла віталі футбольную зборную Нарвегіі ВІДЭА1

Мопсы і бульдогі могуць знікнуць праз дзесяцігоддзе3

У МНС расказалі, чаму пры пошуку Максіма Зяньковіча ў Бярэзінскім раёне ад пачатку не задзейнічалі авіяцыю10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва ад заўтра адкрывае мяжу з Беларуссю11

Літва ад заўтра адкрывае мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць