Складскія запасы ў беларускіх прадпрыемстваў працягваюць павялічвацца
Па стане на 1 лістапада ў Беларусі назапасілася на складах прамысловай прадукцыі на 11,312 мільярда беларускіх рублёў, што на 34,7% больш, чым у той жа перыяд 2024 года, паведамляе выданне Banki24.by.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
У адносінах да сярэднемесячнага выпуску ўзровень запасаў склаў 81,2% (у мінулым годзе — 62,5%).
Гэта найвышэйшы паказчык за апошнія 12 гадоў. Павялічэнне запасаў тлумачаць нізкім попытам на беларускую прадукцыю з боку Расіі, якая з’яўляецца асноўным знешнім рынкам збыту для большасці беларускіх прамысловых прадпрыемстваў.
Каментары