Свет22

Што стала прычынай учорашняга адключэння Spotify, X, Chatgpt і часткі сайтаў

У аўторак у выніку маштабнага збою ў сістэме Cloudflare, якая абслугоўвае каля 20% усіх інтэрнэт-рэсурсаў, многія анлайн-сэрвісы перасталі працаваць.

Аб’ём запытаў з памылкай 5xx у сетцы Cloudflare 18 лістапада. Фота: Cloudflare

Гэта закранула папулярныя платформы кшталту Spotify і X, а таксама амаль усе буйныя нейрасеткі і нават некаторыя відэагульні.

У кампаніі назвалі прычыны. Так, паводле слоў тэхдырэктара Эйна Кнехта і гендырэктара Мэцью Прынса, збой не быў выкліканы кібератакай або шкоднай дзейнасцю.

Трыгерам стала схаваная памылка ў адным з унутраных сэрвісаў, якія адказваюць за абарону ад ботаў. Гэтая памылка ўзнікла пасля стандартнага змянення канфігурацыі і прывяла да ланцуговай рэакцыі, што закранула іншыя кампаненты глабальнай сеткі Cloudflare.

Паводле інфармацыі на афіцыйнай старонцы статусу Cloudflare, збой пачаўся прыблізна а 14:48 паводле мінскага часу і працягваўся каля трох гадзін. Да 17:42 кампанія паведаміла аб завяршэнні работ па аднаўленні. У Cloudflare адзначылі, што некаторыя сэрвісы, хутчэй за ўсё, будуць кароткачасова працаваць са збоямі праз натуральны ўсплёск трафіку пасля таго, што адбылося.

Учорашнія праблемы выйшлі за межы анлайн-сэрвісаў і закранулі нават аб’екты фізічнага свету. Напрыклад, наведнікі McDonald's і іншых устаноў, у працы тэрміналаў якіх таксама задзейнічаныя сэрвісы Cloudflare, не маглі замовіць сабе ежу, піша Office Life.

Гэта ўжо трэці буйны збой за месяц. У кастрычніку большая частка рэгіёна US-East-1 у AWS была адключана больш чым на дзве гадзіны пасля таго, як у Amazon адбыўся DNS-збой. Усяго праз некалькі дзён здарыўся маштабны збой Microsoft Azure. Гэтыя інцыдэнты паўплывалі амаль на кожнага карыстальніка інтэрнэту, бо на Azure і AWS прыпадае каля 24% і 30% рынку воблачных вылічэнняў адпаведна.

Каментары2

  • 453543
    19.11.2025
    Можа каму сёння i смешна, а у мяне учора была панiка. Калi я зразумеу, што сайты, якiя карыстаюцца "нашымi" DNS серверамi грузяцца, а сайты ... "ненашымi" не грузяцца, i гэта доужыцца ужо гадзiну, я быу упэунены, што вось ён ЧАС X (ну, цi ЧАС Хэ, у нашай лiтэрацыi) прыйшоу! Было страшна.
    Як жа добра, што гэта быу проста праграмны збой. Яшчэ пажывем!
  • нейрапесімізм
    20.11.2025
    такое будзе ўсё часцей, бо ўсё больш кода будзе пісацца нейрасеткамі, а яны такое выдаюць, што чорт нагу зломіць

Цяпер чытаюць

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек18

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец6

Над Мазыром і Магілёвам заўважылі незвычайныя аблокі, падобныя да НЛА ФОТАФАКТ2

Расіяне задумаліся пра пераезд у Беларусь. Чаму для іх тут так мёдам намазана?24

Імпарт аўто прыватнікамі расце, а ў дылераў — падзенне продажаў. Таму дылеры хочуць, каб было, як у Расіі1

Выйшаў на свабоду палітвязень Дзяніс Болтуць. Ён цалкам адбыў шасцігадовы тэрмін

Упершыню ўсе члены НАТА дасягнулі 2% ВУП на абарону8

«Медсястра турбуе, абнаўляю вашу медкарту». Махляры прыдумалі новую схему падману праз тэлеграм6

У Беларусь прыязджаў афіцыйны прадстаўнік Германіі6

ЗША афіцыйна знялі санкцыі з «Беларуськалія», Белінвестбанка і Мінфіна9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек18

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць