Свет1111

У адміністрацыі Трампа абмяркоўваюць план па ліквідацыі прэзідэнта Венесуэлы

Злучаныя Штаты разглядаюць радыкальныя сцэнары ціску на Венесуэлу — аж да таемнай спецаперацыі з мэтай ліквідаваць прэзідэнта Нікаласа Мадура, піша The New York Times са спасылкай на чыноўнікаў ЗША.

Фота: Pedro Mattey/Anadolu via Getty Images

Як паведамілі дасведчаныя крыніцы газеты, прэзідэнт Дональд Трамп ухваліў падрыхтоўку сакрэтных дзеянняў ЦРУ ўнутры Венесуэлы, якія могуць прывесці да маштабнай вайсковай кампаніі.

ЦРУ атрымала санкцыю на правядзенне аперацый, што ўключаюць дыверсіі, кібер- і псіхалагічнае ўздзеянне з мэтай «падрыхтаваць поле бою». Вайскоўцы ж паралельна прапрацоўваюць варыянты дакладных удараў па аб’ектах, звязаных з наркатрафікам, і па ахове Мадура. Сярод працоўных сцэнароў — захоп нафтавых радовішчаў Венесуэлы, а таксама захоп або ліквідацыя Мадура.

Пры гэтым Трамп адначасова ініцыяваў закрытыя перамовы з Мадура. Паводле слоў суразмоўцаў газеты, венесуэльскі лідар паведаміў, што гатовы пайсці ў адстаўку пасля двух—трохгадовага пераходнага перыяду. Белы дом адмовіўся разглядаць такую адтэрміноўку, але дыпламатычны шлях выхаду з сітуацыі цалкам не выключаны.

У публічных выступах Трамп абвінавачвае Венесуэлу ў наркатрафіку і арганізацыі незаконнай міграцыі, аднак у прыватных абмеркаваннях падымае тэму гіганцкіх нафтавых рэзерваў краіны і магчымасці доступу да іх амерыканскіх кампаній.

Раней Нікалас Мадура прапанаваў ЗША пайсці ў адстаўку на працягу двух-трохгадовага пераходнага перыяду, ён вылучыў гэтую ідэю падчас неафіцыйных перамоваў. Белы дом адхіліў яго прапанову і запатрабаваў неадкладна пакінуць пасаду.

На мінулым тыдні прэзідэнт ЗША Дональд Трамп правёў дзве сустрэчы са старшымі саветнікамі ў Сітуацыйным пакоі Белага дома, на якіх абмяркоўваліся сітуацыя ў Венесуэле і варыянты дзеянняў.

Трамп даручыў ЦРУ падрыхтаваць планы некалькіх сакрэтных аперацый на тэрыторыі Венесуэлы, а таксама пачаў сакрэтныя перамовы з урадам Венесуэлы, прыпыненыя ў мінулым месяцы.

Мадура кіруе Венесуэлай з 2013 года. 

У 2024 годзе ў Венесуэле прайшлі выбары, якія афіцыйна выйграў Нікалас Мадура, але апазіцыя сцвярджае, што большасць галасоў была адданая за ягонага апанента Эдмунда Гансалеса. ЗША не прызналі вынікі выбараў і лічаць Мадуру нелегітымным.

Прэзідэнт і некаторыя высокапастаўленыя чыноўнікі Венесуэлы абвінавачваюцца ў ЗША ў адмыванні грошай і кантрабандзе наркотыкаў. У ліпені Мінфін ЗША абвінаваціў Мадура ў кіраўніцтве венесуэльскім картэлем Cártel de los Soles і прызнаў яго тэрарыстычнай арганізацыяй.

Сітуацыю абвастрылі нядаўнія меры Трампа, у тым ліку дэпартацыі сотняў венесуэльцаў у 2025 годзе, большасць з якіх абвінавачваліся ў прыналежнасці да банды Tren de Aragua. Усяго з лютага ЗША дэпартавалі каля 8000 венесуэльцаў.

Каментары11

  • Асноўная мэта, а не нейкая там барацьба з наркатрафікам
    19.11.2025
    “у прыватных абмеркаваннях падымае тэму гіганцкіх нафтавых рэзерваў краіны і магчымасці доступу да іх амерыканскіх кампаній”.
  • Рэальныя прычыны
    19.11.2025
    Трампу таксама захацелася сваёй пабеданоснай вайнушкі, сваёй сво як і ў яго сябра пуціна, на радасць рэднэкам каб хоць неяк падняць свой рэйтынг які ўпаў да 38%, ды шчодра аддзячыць амерыканскія карпарацыі якія вылучалі грошы на яго прадвыбарную кампанію, перадаўшы ім захопленыя нафтавыя радовішчы ў Венесуэле. Вось якія рэальныя прычыны, а не барацьба з наркатрафікам (але менавіта гэта будзе агучана рэднэкам).
  • Национал-капиталист Беларуси
    19.11.2025
    А план по ликвидации Лукашенко не обсуждают в Вашингтоне? Мы, бизнесмены Беларуси, приветствовали бы такое решение.

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы74

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Усе навіны →
Усе навіны

Кулеба бачыць падрыхтоўку беларускай арміі да вайны. Але гэты мілітарысцкі тэатр прызначаны толькі для аднаго гледача — Крамля26

Праз канфлікт з Папам Трамп пачаў страчваць падтрымку выбаршчыкаў. У Вашынгтоне загаварылі пра прымірэнне14

У Томску знеслі помнік рэпрэсаваным: сярод іх былі дэпартаваныя з Беларусі палякі, а таксама беларусы, якіх прымушалі змяняць нацыянальнасць18

Беларускія абрады, арнаменты і беларуская мова паўсюль. Як нашчадак перасяленцаў зрабіў сяло каля Байкала зноў беларускім, і чаму гэта можа хутка скончыцца14

«Парваў сабе дыяфрагму і кішкі, наноў вучыўся хадзіць». Унук аўтара «Калыханкі» Васіля Раінчыка распавёў, як трапіў у страшную аварыю3

Новая лідарка Венесуэлы пад кантролем Белага дома правяла чысткі ва ўладзе пасля звяржэння Мадура11

Літовец, які шпіёніў на карысць рэжыму Лукашэнкі, падаў у суд на прэзідэнта Літвы, бо яго не абмянялі на беларускіх палітвязняў5

Журналіст-расследавальнік: «Паўночны паток» падарвала былая ню-мадэль з Кіева5

Прэм'ер-міністр Іспаніі спрабуе аб'яднаць левыя сілы ў сусветную кааліцыю супраць трампаўскай MAGA17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы74

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць