Свет2121

Украіна на перамовах з ЗША адхіліла тры ключавыя патрабаванні «мірнага плана»

Тэлеканал CNN паведамляе, што, хоць прэзідэнт ЗША Дональд Трамп гаворыць пра прагрэc у перамовах адносна заканчэння вайны, Украіна адхіліла тры ключавыя пункты прапанаванага Вашынгтонам «мірнага плана».

Здымак ілюстрацыйны. Крыніца: Ukrainian Presidential Press Office via AP

Са спасылкай на высокапастаўленую ўкраінскую крыніцу, CNN сцвярджае, што Кіеў не згодны:

  • перадаваць Расіі тэрыторыі Данбаса, якія не знаходзяцца пад акупацыяй;
  • скарачаць сваю армію да 600 тысяч чалавек;
  • адмаўляцца ад магчымасці далучэння да НАТА.

Крыніца адзначыла, што гаварыць пра гатовую і прымальную для Украіны версію плана пакуль нельга. ЗША нібыта прапаноўвалі зрабіць частку Данбаса дэмілітарызаванай зонай пад кантролем Расіі, аднак тэрытарыяльныя пытанні застаюцца няўзгодненымі. Кіеў жа дабіваецца змякчэння абмежавання па колькасці войска і сцвярджае, што адмова ад НАТА стварыла б небяспечны прыклад расійскага ўплыву на альянс.

CNN адзначае, што ўсе тры спрэчныя пункты супадаюць з патрабаваннямі Масквы адносна завяршэння вайны.

На мінулым тыдні стала вядома, што ў адміністрацыі Трампа падрыхтавалі свой «мірны план» па Украіне. Першапачаткова ў ім было 28 пунктаў, якія прэзентаваў Кіеву міністр арміі ЗША Дэн Дрыскал. Пасля абмеркавання ў Жэневе дакумент нібыта скарацілі, па словах Данальда Трампа, да 22 пунктаў, хоць СМІ раней паведамлялі пра 19.

Як сцвярджаюць крыніцы Reuters, амерыканская ініцыятыва грунтавалася на прапановах Расіі, якія тая перадала Вашынгтону ў кастрычніку. У Маскве сфармулявалі свае ўмовы мірнага ўрэгулявання, якія Украіна ўжо раней адкідала. Паводле апублікаванай расшыфроўкі размовы паміж расійскімі чыноўнікамі Юрыем Ушаковым і Кірылам Дзмітрыевым, расійскі бок перадаў амерыканцам сваю версію плана, каб ЗША маглі прапанаваць яго як уласны.

Каментары21

  • Валодзя
    26.11.2025
    Ха, армія ў 600 тысяч - гэта была б буйнейшая армія ў Еўропе, і нумар 7 у свеце. Такую армію яшчэ паспрабуй утрымаць фінансава. Такая армія, добра узброеная і падрыхтаваная, лёгка справіцца з расейскай. Таму гэтае "абмежаванне" - ніякае не абмежаванне. Далей. У ната Украіну не прымуць ніколі. Трэба глядзець на рэчы рэальна. Ды і з арміяй ў 600 тысяч - на што Украіне тое ната? Хто там яе "бараніць" будзе, Славенія? Таму на гэтыя "патрабаванні" якраз і трэба было пагаджацца. Каб зрабіць выгляд "мы ідзём на саступкі". Хітрэйшымі трэба быць, а не наіўнымі.
  • Filipp
    26.11.2025
    "Украіна на перамовах з ЗША адхіліла тры ключавыя патрабаванні «мірнага плана»"©
    Чаму і не, кожны бок мае права працягваць вайну, паглядзім як на гэтую адмову адрэагуе ЗША.
  • Сяргей
    26.11.2025
    Валодзя - магчыма, што пасля прыпынення баявых дзеяў, Украіна сама скароціць свае збройныя сілы ў яшчэ большым размеры цераз фінансавыя меркаванні . Але гэта будзе сувярэннае рашэнне Украіны, як і магчымыя павялічэнні залежна ад абставін. Паколькі Расея не бярэ на сябе ніякіх забавязань абмежавання сваёй арміі, то і Ўкраіні гэткія абмежаванні не патрэбныя.
    У НАТА Украіну прыймуць абавязкова, калі яна выканае ўсе ўмовы ды крытэрыі, ў тым ліку - наяўнасць грамадзянскага кантролю за сілавымі структурамі. Бо гэта будзе выгадным для ўсіх краін-членаў.
    НАТА - абарончы саюз, а не нападальны, і Расея як не-член НАТА ня можа ставіць жодных вымог да калектыўных рашэнняў адносна прыёму ў члены, калі датрымана Статутныя працэдуры ды крытэрыі.

Цяпер чытаюць

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай26

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская пра адносіны Польшчы і Беларусі пасля вызвалення Пачобута: Мяч на баку Лукашэнкі3

Макрон ацаніў тролінг Трампа Карлам ІІІ наконт французскай мовы ў ЗША4

Трамп не хоча насіць бронекамізэльку з эстэтычных меркаванняў і не толькі1

У Палацы мастацтва — ажыятаж. Што так зацікавіла сотні мінчукоў15

У мінскім наземным транспарце запрацавалі кнопкі адкрыцця дзвярэй4

«Мы не пара»: Патап і Насця Каменскіх абвясцілі пра разрыў5

На Канферэнцыі беларусаў у Варшаве чацвёра чалавек разгарнулі плакаты супраць Ціханоўскай. Яна адказала57

Вызвалены расійскі археолаг Буцягін зноў збіраецца ў Крым1

Ад нядзелі ў Беларусь прыйдзе лета

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай26

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць