Грамадства2222

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад

Прэм’ер Ізраіля Біньямін Нетаньяху прыняў рашэнне прызначыць свайго ваеннага сакратара Рамана Гофмана новым кіраўніком Масада (Службы разведкі і бяспекі Ізраіля), пра гэта гаворыцца ў заяве канцылярыі ізраільскага кіраўніка ўрада.

Раман Гофман. Фота: Wikimedia Commons

Адзначаецца, што ён зменіць на гэтай пасадзе дзейнага кіраўніка ведамства Давіда Барнеа пасля заканчэння яго пяцігадовага тэрміну паўнамоцтваў у чэрвені 2026 г.

Прашэнне Нетаньягу аб прызначэнні Гофмана сёння прадстаўлена Кансультацыйнаму камітэту краіны па прызначэннях на кіраўнічыя пасады.

Раман Гофман нарадзіўся ў 1976 годзе ў Мазыры, у 1990‑м яго сям'я выехала з СССР у Ізраіль.

Генерал-маёр Раман Гофман мае вялікі досвед у ваеннай справе. Раней ён займаў аператыўныя і камандныя пасады ў арміі Ізраіля. Ён таксама ўдзельнічаў у прыняцці рашэнняў падчас ваенных дзеянняў на ўсіх франтах і знаходзіўся ў пастаянным кантакце з усімі разведвальнымі службамі, асабліва з Масадам. Акрамя таго, Гофман асабіста браў удзел у баявых дзеяннях і атрымаў раненні ў сектары Газа.

Адметна, што Гофман не першы ўраджэнец Беларусі, які кіраваў славутым Масадам. У 1948‑1963 гадах Масадам кіраваў Ісер Харэль (Ізраіль Гальперын), які нарадзіўся ў 1912 годзе ў Віцебску і які асабіста ўзначальваў аперацыю па захопе ў Аргенціне ў 1960 годзе нацысцкага злачынцы Адольфа Эйхмана.

Каментары22

  • бегай
    04.12.2025
    жаль что нам это нікак не поможет
  • Такі да
    04.12.2025
    Нашыя людзі
  • Барадзед
    04.12.2025
    В Израиль поеду. Там солнце, фрукты, море.

Цяпер чытаюць

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў5

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля самых дарагіх лекаў у свеце ў некалькіх дзяцей выявілі выпадкі раку1

Замест мэблевай фабрыкі ў Шклове зробяць завод металаканструкцый

Стала вядома, колькі грошай сям'я хворага Бруса Уіліса траціць на яго догляд4

Якім Ціханоўскі бачыць «Аб'яднаны Офіс»? Засядаюць 14 чалавек, а Ціханоўскую праз год чакаюць выбары81

«Трошкі і фатаграфіі няўдалыя». У Быхаўскім райвыканкаме расказалі, чаму ў скульптуры да Года жанчыны такі дзіўны твар6

Ва Уруччы ў Мінску збіты машынай пешаход пераляцеў цераз яе, але застаўся жывы ВІДЭА3

Пад Мінскам школьнік знайшоў у лужыне на дарозе карал, якому можа быць 400 мільёнаў гадоў4

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся12

«Усё залежыць ад машын». Трамп усё ж засумняваўся ў сумленнасці выбараў у Кангрэс7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў5

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць