Нядаўна ў Магілёве кіроўца Mazda, рухаючыся заднім ходам, сутыкнуўся з аўтамабілем Volkswagen, пасля чаго проста з’ехаў.

Фота: ДАІ
Правапарушальнікам аказаўся 74‑гадовы мужчына. Цяпер яму давядзецца заплаціць штраф сем базавых велічынь (294 рублі) і пазбавіцца права кіравання на 4 месяцы.
Дзяржаўтаінспекцыя заклікае не пакідаць месца здарэння. У выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, можна скарыстацца складаннем еўрапратакола.
Каментары