Свет

Міністр унутраных спраў Беніна заявіў, што арміі ўдалося прадухіліць спробу вайсковага перавароту

Вайскоўцы ў Беніне абвясцілі ў эфіры нацыянальнага тэлебачання, што скінулі прэзідэнта Патрыса Талона і захапілі ўладу. Яны таксама абвясцілі аб прыпыненні дзеяння Канстытуцыі, закрыцці ўсіх сухапутных межаў і паветранай прасторы краіны. Пазней кіраўнік МУС краіны Аласане Сейду заявіў, што ўлады спынілі спробу дзяржаўнага перавароту, піша Бі-бі-сі.

Патрыс Талон, фота Ute Grabowsky/Getty Images

«Невялікая група салдат узняла мяцеж з мэтай дэстабілізацыі краіны і яе інстытутаў, — сказаў Сейду ў тэлеэфіры. — У гэтай сітуацыі ўзброеныя сілы Беніна і іх кіраўніцтва захавалі кантроль над тым, што адбываецца, і сарвалі спробу перавароту».

Пазней дарадца прэзідэнта паведаміў Бі-бі-сі, што прэзідэнт знаходзіцца ў бяспечным месцы.

«Гэта невялікая група людзей, якія кантралююць толькі тэлебачанне. Рэгулярная армія аднаўляе кантроль. Горад і краіна знаходзяцца ў поўнай бяспецы», — паведаміў офіс прэзідэнта агенцтву AFP.

Аднак сітуацыя ў Катану — найбуйнейшым горадзе Беніна і месцы знаходжання ўрада — застаецца незразумелай, паколькі позна ўдзень былі чутны магутныя выбухі, як мяркуецца, выкліканыя авіяўдарам.

Як паведамляюць мясцовыя СМІ, падпалкоўнік Паскаль Тыгры, які ўзначальваў спробу мяцяжу ў Беніне, знаходзіцца на ўцёках, вядзецца яго пошук.

Прадстаўнік урада Вільфрыд Леандр Хунгбеджы паведаміў Reuters, што ў сувязі са спробай перавароту арыштаваныя 14 чалавек.

Як расказаў Бі-бі-сі журналіст з Беніна, 12 чалавек з ліку арыштаваных, як мяркуецца, удзельнічалі ў захопе будынка нацыянальнага тэлебачання.

Вайскоўцы, якія называюць сябе «Ваенным камітэтам па пераўладкаванні», заявілі ў нацыянальным тэлеэфіры, што правялі нараду і прынялі рашэнне «адхіліць Патрыса Талона ад пасады прэзідэнта рэспублікі».

Мяцежнікі патлумачылі свае дзеянні незадаволенасцю палітыкай Талона, крытыкуючы прэзідэнта краіны за «працяглае пагаршэнне сітуацыі з бяспекай на поўначы Беніна».

У апошнія гады армія Беніна несла страты на паўночнай мяжы з Нігерам і Буркіна-Фасо, дзе баевікі, звязаныя з ІД і «Аль-Каідай», прасоўваюцца ўсё далей на поўдзень.

У заяве мяцежнікаў гаварылася аб «невуцтве і грэбаванні да становішча баявых таварышаў, якія загінулі на фронце, і перш за ўсё да іх сем'яў, кінутых на волю лёсу палітыкай Патрыса Талона».

Паўстанцы таксама выступілі супраць скарачэння выдаткаў на ахову здароўя, уключаючы скасаванне дзяржаўнага фінансавання дыялізу нырак, павышэння падаткаў і ўзмацнення абмежаванняў на палітычную актыўнасць.

Раніцай у нядзелю французскае пасольства ў Беніне паведаміла, што ў раёне рэзідэнцыі прэзідэнта ў найбуйнейшым горадзе краіны Катану былі чутны стрэлы. Пасольства заклікала сваіх грамадзян заставацца дома ў мэтах бяспекі.

67‑гадовы Талон павінен сысці ў адстаўку ў наступным годзе пасля завяршэння свайго другога тэрміну паўнамоцтваў, выбары былі запланаваныя на красавік.

Талон — бізнэсмэн, вядомы ў Беніне як «кароль бавоўны». Ён упершыню прыйшоў да ўлады ў выніку выбараў у 2016 годзе. Талон абяцаў не балатавацца на трэці тэрмін і ўжо назваў свайго пераемніка.

Талон атрымаў высокую ацэнку сваіх прыхільнікаў за дасягнуты пры яго кіраванні эканамічны рост, але яго ўрад таксама крытыкавалі за задашэнне іншадумства.

У кастрычніку выбарчая камісія забараніла асноўнаму кандыдату ад апазіцыі балатавацца на выбарах на той падставе, што ў яго не было дастатковай колькасці спонсараў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным15

Самая беларуская літара? У літоўскай мове кірылічная «ў» з'явілася раней, чым у беларускай47

Былая балерына стала самай маладой мільярдэркай свету, якая зарабіла свой капітал самастойна7

Калі дыктатуру скінулі самі сілавікі: як маладыя афіцэры зрабілі Партугалію дэмакратычнай6

У Румыніі аўтамабіль на вялізнай хуткасці праляцеў над дзвюма іншымі машынамі і прызямліўся на газон ВІДЭА2

«Рашэнні па ЕС будзе прымаць сам ЕС». У Еўракамісіі пракаментавалі Стратэгію нацыянальнай бяспекі ЗША1

The New York Times падала ў суд на стартап, заснаваны беларусам12

Частка Белгарада засталася без святла пасля таго, як на горад упала расійская бомба4

Пятро Пятроўскі хоча, каб у Мінску паставілі помнік Сталіну43

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць