Свет4343

У Літве прапанавалі кампенсаваць захраслыя ў Беларусі грузавікі беларускай маёмасцю

Лідар дэмакратычнага саюза «У імя Літвы» Саўлюс Сквярняліс мяркуе, што арыштаваныя ў Беларусі літоўскія цягачы, магчыма, не вернуць, і трэба да гэтага рыхтавацца. Паводле ягоных слоў, у такім выпадку за страчаныя грузавікі перавозчыкам можна заплаціць замарожанай беларускай маёмасцю ў Літве, напрыклад, выкарыстаць для гэтага санаторый «Беларусь».

«Трэба правесці інвентарызацыю, высветліць, колькі цягачоў у закладніках, паколькі сітуацыя напраўду не такая, як нам яе падаюць, гаворка ідзе пра іншую колькасць. І (…) проста трэба зразумець, што іх страцяць, а перавозчыкам давядзецца плаціць кампенсацыю. Але не са сродкаў літоўскага бюджэту, а за кошт беларускай маёмасці ў Літве», — сказаў палітык.

Ён мяркуе, што дзяржава павінна рыхтавацца да такога кроку.

«Ніхто не забараняе ініцыяваць юрыдычныя працэдуры, выкарыстоўваць часовыя сродкі абароны, напрыклад, калі казаць пра той жа санаторый у Друскеніках, ацаніць маёмасць, апісаць яе з дапамогай калектараў і падрыхтавацца да рэалізацыі, калі давядзецца выплачваць кампенсацыі», — сказаў Сквярняліс.

«Калі цягачы канфіскуюць, значыць, асіметрычныя меры будуць прынятыя ў Літве. Іншы бок павінен гэта зразумець», — заўважыў палітык.

Ён пазітыўна ацаніў рашэнне аб увядзенні рэжыму надзвычайнай сітуацыі ля мяжы, і лічыць, што ўрад мусіць прыняць больш жорсткія меры. 

«Я думаю, што для ўвядзення НС ёсць усе прыкметы», — падкрэсліў Сквярняліс.

У канцы кастрычніка Літва закрыла мяжу з Беларуссю — гэта быў адказ на гібрыдныя атакі з беларускага боку. Беларускія ўлады ў адказ забаранілі рух па краіне літоўскіх фур — больш за 1000 фур паставілі на адмысловыя пляцоўкі, за кожны дзень прастою там літоўскія кампаніі плацяць па 120 еўра. Нават пасля адкрыцця мяжы беларускі бок не выпусціў цяжкагрузы з Беларусі. 

Каментары43

  • Шляхцич Завальня
    08.12.2025
    Закрыть росийских транзит в калининград, путин ему таких люлей всыпет.
  • Літвін
    08.12.2025
    То бок, Віленшчыны,якую яны атрымалі ад Сталінаса, ім ужо замала? Можа ўжо пара з іх спагнаць рэнту?
  • SK
    08.12.2025
    Шляхцич Завальня, нічога хубло сыпаць ня будзе, во відавочна, што ён і ёсць ініцыятар гэтых падзей.

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна знішчыла чатыры расійскія суперсучасныя самалёты Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску20

Офіс Беларускага пашпартнага цэнтра ў Вільні зачыняецца, праца працягнецца без офіса36

Псіхалогія суперагента: як адна з самых паспяховых аперацый КГБ закончылася найбольшым правалам17

У Разані пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод5

Пачобут зноў плануе прыехаць у Беларусь8

У буйных гарадах пачалі падаць цэны на кватэры. Што адбываецца?10

«Я б на хаду выскачыла». Па Мінску ездзіла машына са змяёй на капоце5

Трамп патлумачыў, чаму не называе Пуціна дыктатарам9

Прадстаўнікі разведкі ЗША прыгразілі «неадкладна» спыніць абмен данымі з Украінай у выпадку новых удараў па расійскіх НПЗ15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць