Неяк ноччу ў Лідскі РАУС паступіла паведамленне, што невядомы выбівае шыбы ў жылым доме.

Высветлілася, што 30‑гадовы мужчына, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, разбіў вокны ў доме і нанёс іншыя пашкоджанні маёмасці. Растлумачыць свой учынак супрацоўнікам міліцыі ён не змог.

Была прызначана судовая экспертыза, правядзенне якой даручана экспертам упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз а Гродзенскай вобласці.

Сума шкоды элементаў (вокны, дзвюх уваходных дзвярэй, фасада дома, электрашчытавай, металапрофільнай агароджы, варот, вадасточнай трубы, навеса з палікарбанату, свяцільніка і выключальніка) жылога дома з улікам выкарыстаных матэрыялаў складае 8 704 рублі 48 капеек.

Каментары