Грамадства

На афіцыйным партале польскага ўрада пачаў працаваць беларускамоўны раздзел

22 снежня 2025 года пачаў функцыянаваць афіцыйны ўрадавы сэрвіс на беларускай мове для грамадзян Беларусі, якія жывуць у Польшчы, паведамілі ў Аб'яднаным пераходным кабінеце Беларусі.

Паведамляецца, што падчас сустрэчы ў канцылярыі Прэм’ер-міністра Польшчы намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка ініцыяваў пытанне неабходнасці стварэння сэрвісу для грамадзян Беларусі на беларускай мове на афіцыйным сайце ўрада Польшчы.

Па выніках сумеснай паўгадавой працы быў створаны сэрвіс, які пачынае працу ад сённяшняга дня. Ён накіраваны на тое, каб даваць максімальна шырокую інфармацыю па пытаннях легалізацыі для беларусаў, якія вымушана пакінулі Беларусь і знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы

Паводле дамоўленасці з Урадавым інфармацыйным цэнтрам Польшчы плануецца пастаяннае абнаўленне карыснай для беларусаў інфармацыі, якое будзе адбывацца штоквартальна.

Увесь апублікаваны змест мае афіцыйны характар і падрыхтаваны на падставе дзейных прававых нормаў, а таксама інфармацыі, дадзенай больш чым дзесяццю міністэрствамі і ведамствамі Польшчы.

Пытанні, якія адлюстраваны на інфармацыйным партале для грамадзян Беларусі ў Польшчы:

  • прысваенне нумара PESEL і рэгістрацыя;
  • асновы легальнага знаходжання ў Польшчы;
  • пенсія і пацвярджэнне працоўнага стажу;
  • сямейныя выплаты для грамадзян Беларусі, якія жывуць у Польшчы;
  • дапамога і рэгістрацыя ва ўпраўленні працы;
  • працэдура адкрыцця банкаўскага рахунку грамадзянамі Беларусі ў Польшчы;
  • гаспадарчая дзейнасць грамадзян Беларусі ў Польшчы;
  • абмен беларускага пасведчання кіроўцы на польскае;
  • часта задаваныя пытанні;
  • карысныя кантакты.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць