Грамадства11

Замарозку тэрмінаў выдачы ДНЖ у Польшчы хочуць прадоўжыць да сакавіка 2027 года

Гэта вынікае з праекта закона, які павінен прыйсці на змену дзейным нормам аб дапамозе ўкраінскім уцекачам. Нягледзячы на назву, ён закранае і іншых замежнікаў, піша Most.

Фота: Most

Справы аб ДНЖ і іншых легалізацыйных працэдурах па-ранейшаму будуць разглядацца, і рашэнні па іх працягнуць выносіць. Але дзяржаўныя органы не будуць абавязаны ўкладацца ва ўсталяваныя тэрміны. Фактычна гэта расцягвае легалізацыйныя працэдуры на неабмежаваны час. Такая практыка прымяняецца апошнія гады і стварае праблемы для многіх замежнікаў, якія жывуць у Польшчы. Пры гэтым праз замарозку тэрмінаў дзяржаўныя органы (ужонды) нельга прыцягнуць да адказнасці за затрымку разгляду спраў.

Пасля пачатку вайны ва Украіне ў Польшчы быў распрацаваны закон аб падтрымцы ўцекачоў. Затым падобныя дакументы прымаліся кожныя паўгода, працягваючы асноўныя пункты першапачатковай нормы. Адна з мер — замарозка тэрмінаў разгляду спраў аб ДНЖ — закранала не толькі ўкраінцаў, а ўсіх замежнікаў. Гэта тлумачылася вялікай нагрузкай на дзяржаўныя органы з-за плыні ўкраінскіх грамадзян.

Апошні раз закон аб уцекачах быў падпісаны ў верасні 2025 года, і яго палажэнні ахопліваюць перыяд да 4 сакавіка 2026 года. Ужо ў верасні закон прымалі са складанасцю: прэзідэнт пагадзіўся падпісаць толькі другую, змененую версію. І тады Караль Наўроцкі папярэджваў, што далей закон падаўжаць не будуць. Многія спадзяваліся, што, адпаведна, пасля 4 сакавіка 2026 года тэрміны разгляду спраў аб ДНЖ будуць «размарожаныя».

Зараз урад працуе над тым, як будуць адмененыя пункты закона аб дапамозе ўкраінскім уцекачам. Гэта будзе апісана ў адпаведным законапраекце. На сайце канцылярыі прэм’ер-міністра прыведзены асноўныя палажэнні новага дакумента.

З іх вынікае, што тэрміны спраў, звязаныя з пражываннем замежнікаў, хочуць прыпыніць да 4 сакавіка 2027 года, то бок яшчэ на год.

Але адначасова ў апублікаванай інфармацыі прыводзіцца пункт аб прадаўжэнні тэрмінаў дзеяння дазволаў і іншых дакументаў да той жа даты — 4 сакавіка 2027 года. Як будзе рэалізавана гэтая мера, пакуль складана ацаніць. Але калі практыка будзе такая ж, як падчас эпідэміі COVID, гэта будзе азначаць прадаўжэнне легальнага статусу замежнікаў, нават калі тэрмін дзеяння іх ДНЖ скончыцца.

Каментары1

  • Isaac Levin
    11.12.2025
    Можна зьвярнуцца у варшау́скую канцылярыю Куцько , у́ іх добрая рэпутацыя сярод беларусау́ і у́краінцау́

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне5

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі2

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой48

Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт12

Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне5

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць