Грамадства2323

Украінскі палітолаг: Дроны могуць нечакана прыляцець і ў мінскі аэрапорт, і на нафтаперапрацоўчыя заводы

«Украіна не зацікаўленая ў тым, каб даваць падставу для вайны, але гэта не азначае, што ў Лукашэнкі няма ўразлівых месцаў».

Збіты дрон. Фота: AP Photo / Evgeniy Maloletka

Украінскі палітолаг Яўген Магда ў каментары «Белсату» заявіў: цяперашняя палітыка Аляксандра Лукашэнкі звязаная з тым, што ён адчувае індульгенцыю, якую нібыта атрымаў на фоне кантактаў са Злучанымі Штатамі.

«Я бачу наступныя прычыны нахабства Лукашэнкі. Ён, відавочна, успрымае свой дыялог са Злучанымі Штатамі як дастатковую індульгенцыю для таго, каб быць адначасова і партнёрам ЗША ў перамовах і, адпаведна, узаемадзейнічаць з Расеяй, дапамагаць ёй абыходзіць украінскую абарону і заставацца ў ролі суагрэсара», — сказаў Яўген Магда.

Паводле ягоных словаў, Аляксандр Лукашэнка разлічвае на тое, што Украіна ўстрымаецца ад дзеянняў у адказ.

«Лукашэнка, я думаю, спрабаваў заручыцца гарантыямі з боку Злучаных Штатаў на тэму таго, што Украіна не будзе адказваць. Але мы жывём у свеце, дзе вандроўныя дроны могуць нечакана прыляцець і ў мінскі аэрапорт, і на нафтаперапрацоўчыя заводы, і нават раптам апынуцца на іншых стратэгічных прадпрыемствах Беларусі», — адзначыў палітолаг.

Магда падкрэсліў, што ў беларускім грамадстве адсутнічае запыт на вайну з Украінай.

«Трэба разумець, што ў беларускім грамадстве няма жадання весці вайну з Украінай. І Лукашэнка рызыкуе аказацца з вельмі маленькім колам асабіста адданых людзей, якія ў выпадку эскалацыі будуць гатовыя падтрымаць ягоныя агрэсіўныя намеры», — заявіў ён.

Паводле яго, пераважная большасць беларусаў не хоча, каб вайна закранула тэрыторыю краіны.

«Я ўпэўнены, што шараговы беларус не хоча ні вайны з Украінай, ні наогул убачыць, як прылятаюць дроны або ракеты па тэрыторыі Беларусі», — сказаў Магда.

Дзеянні беларускіх уладаў, паводле ягонай ацэнкі, не могуць заставацца без наступстваў.

«Я ўпэўнены, што ўкраінскі адказ будзе, і ён будзе асіметрычным», — адзначыў палітолаг.

Ён дадаў, што, нягледзячы на напружанасць на мяжы, Украіна не зацікаўленая ў наўпроставай эскалацыі.

«Хоць цяпер беларуска-ўкраінская мяжа нагадвае лінію фронту, баявых дзеянняў там няма. Украіна не зацікаўленая ў тым, каб даваць падставу для вайны, але гэта не азначае, што ў Лукашэнкі няма ўразлівых месцаў», — заявіў Магда.

Паводле ягонага прагнозу, наступствы цяперашняй палітыкі Мінска могуць праявіцца найбліжэйшым часам.

«Я думаю, мы ўбачым іх досыць хутка — магчыма, ужо ў пачатку 2026 года», — сказаў ён.

Раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі абвінаваціў улады Беларусі ў спрыянні Расіі пры арганізацыі нападаў беспілотнікаў на тэрыторыю Украіны. Паводле ягонага сцвярджэння, беларуская тэрыторыя выкарыстоўваецца для абыходу ўкраінскіх сістэмаў супрацьпаветранай абароны падчас атак дронаў.

«Паводле звестак нашай выведкі, абсталяванне, што выкарыстоўваецца ва ўдарах супраць Украіны, у паселішчах Беларусі побач з мяжой размяшчаецца ў тым ліку на жылых дамах», — распавёў Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны таксама заявіў аб магчымай рэакцыі ў адказ.

«Праінфармуем партнёраў і будзем рыхтаваць сумесныя адказы», — сказаў Зяленскі, не ўдакладніўшы, ці ідзе гаворка пра дыпламатычныя захады або вайсковы адказ.

Каментары23

  • Fight
    28.12.2025
    вайна прыйдзе у́ кожны дом
  • Палітзэк!
    28.12.2025
    Хутчэй бы ўжо!500 джыпаў ужо гатовы вызваляць краіну
  • Ясіка
    28.12.2025
    Эх, зрабілі бы збор на дроны, якія выпадкова даляцяць да цэлі раней чым выляціць безсанкцыенны боінг з Мінска. Кожны месяц бы рабіў пераводы сродкаў, разам з аплаіай жыроўкі па туніяцтву.

Цяпер чытаюць

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму гэтую пісьменніцу ХІХ стагоддзя так часта экранізуюць? У чым яе феномен?2

Як нам па-беларуску перадаваць паняцце wellness?29

ФІФА выключыла магчымасць пераносу фіналу чэмпіянату свету з-за лясных пажараў у Канадзе

Сямёра супрацоўнікаў склада Wildberries у Тамбоўскай вобласці загінулі ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў11

Тлушч памерлых людзей стаў новым трэндам у касметалогіі3

Каля Нацыянальнай бібліятэкі выстраілася вялікая чарга на дыджэй-сэт на даху ФОТЫ1

Навукоўцы ўпершыню выявілі падобную да Зямлі планету з атмасферай2

Кітайскі стартап выпусціў ШІ-мадэль, якая абышла амерыканскія аналагі9

Зяленскі анансаваў адкрыццё архіваў па Валынскай трагедыі23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць