Грамадства99

Максім Знак: Уся краіна — гэта вялікая калонія

Якой будзе Беларусь, залежыць ад саміх беларусаў і крыху ад геапалітыкі, — падзяліўся ў інтэрв'ю Беларускай рэдакцыі Польскага радыё экс-палітвязень Максім Знак.

Максім Знак. Фота: Lookby.Media

— Вы змаглі ўбачыць сістэму знутры. Вам як юрысту, напэўна, было цяжка назіраць усе тыя здзекі над правам?

— Якая гэта сістэма, я яскрава зразумеў на судзе. І пасля я ўжо не пісаў ніякіх скаргаў. У мяне было 39 дысцыплінарных пакаранняў, прызначаных з усімі магчымымі парушэннямі. Я іх фіксаваў, але скаргі не пісаў. Я проста звяртаў увагу на парушэнні. Напрыклад, мне напісалі, што я не выканаў загад у такі-та час, а самі пішуць, што загад быў аддадзены праз гадзіну пасля гэтага часу. Усе мае парушэнні падобнага кшталту. 

Тое, што я іх фіксаваў, адзначалі дадатковымі пакараннямі, але юрыдычна я нічога не афармляў, таму што гэта недарэчна. 

Таму не сказаць, каб я вельмі пакутваў, разумеючы, што сістэма не працуе. Для мяне гэта было як факт, і кожнае новае пацверджанне мяне не абурала.

А што тычыцца таго, што я пабачыў сістэму знутры, гэта сапраўды так. Мне здаецца, я пісаў у прадмове да «Каланістаў», што ў нас турэмная ідэалогія, лад жыцця, і вертыкальна і гарызантальна, ва ўсіх кірунках распаўсюджваецца. То-бок, калі мы, напрыклад, памяняем вопраткай ахоўнікаў і злачынцаў, то мы не зможам іх адрозніць. Яны аднолькава размаўляюць, у іх такія ж інтарэсы, гэта як бы адна суполка.

І калі мы паглядзім уверх ад узроўня вартаўніка да узроўню міністра, як ім аддаюцца загады, як яны на гэта рэагуюць, як яны практыкуюць вось гэту крымінальную ідэалогію, у сэнсе нейкіх каштоўнасцяў, якія дэкларуюцца, то мне здаецца, яны аднолькава выглядаюць і наверсе, і ўнізе. Таму гэта мадэль не проста турэмная, гэта мадэль рэжыму. 

Уся краіна — вялікая калонія. Я раней не бачыў гэтага элемента, не быў знаёмы з крымінальнай культурай. І мне было незразумела, чаму падчас нарады ў Лукашэнкі чалавек устае і прымае ўсе папрокі, маўчыць і глядзіць долу. І гэта тое самае, што і ў крымінальнай традыцыі. 

І такіх дробязей у размовах, нейкіх учынках, пытаннях, якія задаюцца, зараз я бачу паўсюль. Таму для мяне відавочна, што турэмны складнік прысутнічае ва ўсіх сферах грамадскага жыцця. Уся вертыкаль улады пабудаваная на турэмных традыцыях.

Максім Знак лічыць, што шмат для каго гэта турэмная ідэалогія абсалютна натуральная. Ёй прасякнута амаль усё беларускае грамадства. Тым не менш, пры першай жа магчымасці ён хацеў бы вярнуцца ў Беларусь.

— У якую Беларусь вы б хацелі вярнуцца?

— У вольную, незалежную, гэта відавочна. У Беларусь, якая не з'яўляецца турмой, як мінімум. Прычым не толькі для мяне асабіста, а ў глабальным сэнсе. Што да гэтага можа прывесці? Шмат розных рэчаў. Але спадзявацца, што гэта адбудзецца без нашага ўдзелу, таксама не варта.

Мне здаецца, што асноўную ролю ў гэтым, як бы прыкра нам не было, будуць адыгрываць тыя, хто знаходзіцца ўнутры, хто застаецца ў Беларусі. Таму што большасць беларусаў застаецца ў Беларусі. І там ёсць жыццё, ёсць розныя падзеі, на якія яны рэагуюць. І яны таксама былі на Плошчы, на вуліцах. Калі мы кажам, што гэта была нацыя, што нас было 80 адсоткаў. І менавіта ад нас залежыць, якой будзе Беларусь. Ну і крышачку ад геапалітыкі.

Каментары9

  • ЯМы97
    05.10.2026
    Толькі тады атрымліваецца, што большасць тутэйшых - у гэтай калоніі не вязьні, а вяртухаі ды іхнія памагатыя.
  • Чорны сацыёлаг
    05.10.2026
    ЯМы97, Адкуль такія падлікі што менавіта большасць?
  • ЯМы97
    05.10.2026
    Чорны сацыёлаг, міліцыя, войска, пракуратура, следчыя, суддзі, турэмчшыкі (ды іхнія жонкі/бацькі/сваякі) - гэта ўсё просты беларускі народ. Ці шмат было выпадкаў сабатажу, невыканання наказаў ды хоць бы "італьянскага страйку"?

Цяпер чытаюць

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары12

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Усе навіны →
Усе навіны

Восеньска-зімовы догляд гадаванцаў: як падрыхтаваць поўсць катоў і сабак да халадоў

Канье Уэст зарабіў на адмененых у Расіі канцэртах 20 мільёнаў даляраў2

Украіна ўпершыню ўдарыла па дата-цэнтры «Яндэкса». «Яндэкс.Дыск» працуе са збоямі12

У Драздах купілі катэдж за 1,1 мільёна даляраў1

Хто той грамадзянін Чэхіі, які прыехаў у Беларусь да хворай маці і быў арыштаваны за данаты на падтрымку Украіны6

«Гэта Пуцін!» У Расіі жанчына пабачыла ў кавярні эльфа Добі, прыняла яго за Пуціна і запатрабавала прыбраць «абразу»18

Венгрыя здымае вета на перамовы Украіны з ЕС

У Швабскім замку ў Бары, дзе Габсбургі атруцілі Бону Сфорца, адкрылі барэльеф у памяць пра славутую каралеву

Міхалкоў заявіў, што вайну з Украінай Расіі паслаў Бог13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары12

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць