Грамадства33

Многія беларусы не заўважаюць гэты дзіўны надпіс у мінскім метро. Што з ім не так?

Таблічкі з чырвонай літарай «М» і надпісам «пераход» ёсць перад спускам на кожную станцыю мінскага метро. Тысячы жыхароў сталіцы праходзяць міма іх кожны дзень, не звяртаючы ўвагі на адну дзіўную асаблівасць, якую заўважыла карыстальніца Threads, піша выданне Blizko.by.

Фота: Blizko.by

«Мінск, заўсёды было цікава: чаму слова «пераход» на таблічках уваходу ў метро напісана англійскімі літарамі? Ёсць нейкае тлумачэнне ці камусьці проста было лянота мяняць раскладку на клавіятуры?»

У каментарах да гэтага паста многія беларусы прызнаюцца, што ніколі не заўважалі гэтую асаблівасць. Іншыя ж дзяліліся падказкай: напіс выкананы не лацінкай, а балгарскай кірыліцай.

«Так, гэта балгарская кірыліца. Але важнейшая прычына, па якой «балгарыца» апынулася ў Мінску. У Балгарыі ў 50— 60‑я гады XX стагоддзя фармавалася свая шрыфтавая традыцыя кірыліцы — адаптаваная да эстэтыкі лацінкі. У пачатку 1970‑х выходзіць кніга пра гісторыю шрыфту з узорамі балгарскіх гарнітур. Кніга заўважная, вялікая.

Трапляе ў рукі савецкіх кніжных мастакоў застою. У кірыліцы з'явілася першая мода. У 80‑х ужо дызайнеры УНДІТЭ (Маскоўскага тэхналагічнага ўніверсітэта. — Blizko.by) актыўна ўкараняюць свежыя формы ў гарадское асяроддзе», — расказаў адзін з карыстальнікаў Threads.

Каментары3

  • Жвір
    05.10.2026
    "Англійскімі літарамі"... м-да. :)
  • Вольга
    05.10.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Ол
    05.10.2026
    Это же прописные (не заглавные) буквы кириллицы, как учили писать лет 50 назад. ИИ дал именно такое объяснение феномену. А метро как раз тогда и оформляли.

Цяпер чытаюць

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?4

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

Хто з беларускіх бізнэсаў увайшоў у топ-501 найбуйнейшых кампаній Латвіі1

Як на ўскраіне Мінска будуецца квартал панэльных таўнхаусаў ФОТЫ3

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў13

Максім Знак: Уся краіна — гэта вялікая калонія8

ЗША тэрмінова вывелі з Брытаніі ўсе бамбардзіроўшчыкі B-1 пасля меркаванай падрыхтоўкі тэракту на авіябазе3

Крышціяну Раналду можа вярнуцца ў зборную Партугаліі

На Планернай гары ў Мінску пачалася вялікая будоўля1

Чалавек гадамі ходзіць па брытанскіх судах і патрабуе беларускага перакладчыка, хоць сам піша па-англійску3

Муравейка будзе аналізаваць сацсеткі і займацца зваротамі людзей

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?4

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць