«Маладыя, не п'юць — добры прыклад». На фермы ў Лідскім раёне прыехалі працаваць мігранты з Эфіопіі
У Лідскім раёне на сельгаспрадпрыемства «Мажэйкава» (на жывёлагадоўчыя фермы «Більтаўцы» і «Новае стагоддзе») прыехалі мігранты з Эфіопіі. Пакуль іх шэсць чалавек, але чакаюць яшчэ некалькі.

Мігранты працуюць на фермах «Більтаўцы» і «Новы век» даярамі і жывёлаводамі. Справаздачу апублікаваў старшыня Лідскага райвыканкама Аляксандр Вярсоцкі.
«Нягледзячы на тое, што працуюць усяго тыдзень, кіраўніцтва адзначае: маладыя, не п'юць — добры прыклад. Жывуць у інтэрнаце, усё неабходнае для побыту ёсць», — напісаў ён.



Паводле яго слоў, людзі хутка асвойваюцца і становяцца часткай калектыву.
Эфіопія — адна з найбяднейшых краін свету, дзе высокае беспрацоўе. Штогод Эфіопію пакідаюць каля 250 тысяч чалавек. Для большасці гарадскіх жыхароў звычайным лічыцца заробак у раёне $80—$120 у месяц. У сельскай гаспадарцы заробкі ніжэй.
Каментары
А сама ідэя, што мясцовыя не працуюць, а начальнікі - наглядчыкі - лічу правільная. Працаваць павінны прыезджыя, маральна гатовыя пасля стагоддзяў рабства і бедныя пасля каланізатараў на цяжкую і малааплатную працу, а ўсе мясцовыя павінны кіраваць, толькі кіраўнічых пасадах і атрымліваць гарантаваны даход. Ды і працуюць людзі з нізкатэхналагічных аграрных краін лепш нас людзей постіндусрыяльных, якія звыкнуліся да аўтаматызацыі да націскання кнопак і атрыманню выніку.
Наивно полагать ,что они будут гаситься в колхозе за 300 евро в месяц.