Грамадства1919

У Беларусі забаранілі навуковую кнігу па гісторыі БНР

Міністэрства інфармацыі дадало ў спіс забароненых у Беларусі яшчэ 52 кнігі. У гэты пералік трапіла сярод іншага кніга гісторыка з Польшчы Дароты Міхалюк «Беларуская Народная Рэспубліка 1918‑1920 гг.: ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці».

Кніга Дароты Міхалюк «Беларуская Народная Рэспубліка 1918‑1920 гг.: ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці»

Рашэнне аб забароне кніг прыняла рэспубліканская камісія па правядзенні ацэнкі сімволікі, атрыбутыкі, інфармацыйнай прадукцыі.

«Усе гэтыя выданні здольныя нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам нашай краіны», — заяўляе Мінінфарм.

Кніга Дароты Міхалюк пра БНР — чыста навуковае выданне, яго аўтарка нарадзілася і жыве ды працуе ў Польшчы, хоць і паходзіць з беларусаў Падляшша. Яе манаграфія выйшла па-польску ў выдавецтве Торуньскага ўніверсітэта ў 2010 годзе, а ў перакладзе на беларускую мову — у 2015-м. Сёлета другое выданне беларускамоўнай версіі гэтай кнігі выйшла ў Беластоку.

Акрамя кнігі Міхалюк у спіс гэтым разам трапілі тры раманы расійскага пісьменніка Уладзіміра Сарокіна, некалькі раманаў Уільяма Бероўза, цыкл «Пілатажы» Баяна Шыранава.

Поўны спіс наноў забароненых выданняў:

1. «Нашы суседзі па планеце. Апавяданні пра дзікіх жывёл» — Боўвін Янсэн, Лотэ Стэгман;

2) «Тата» — Элен Дэлтфорж, Квенцін Грэбан;

3) «Адкуль бяруцца дзеці» — Кэці Дэйнс;

4) «Шчаслівыя бацькі» — Летыцыя Буржэ, Эмануэль Удар;

5) «Мая мама» — Серван Стэфан, Эмануэль Удар;

6) «Пчолы» — Соха Пётр;

7) «Грушавая паляна» — Нана Эквтымішвілі;

8) «Беларуская Народная Рэспубліка 1918‑1920 гг.: ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці» — Дарота Міхалюк;

9) «Выкрадальнік дзяцей» — Джэральд Бром;

10) «Куча костак» — Джэй Дзі Кірк;

11) «Унутры забойцы» — Майк Амер;

12) «Жыўцом у цемры» — Майк Амер;

13) «Вачыма ахвяры» — Майк Амер;

14) «Дванаццаць» — Нік Макдонэл;

15) «Самая страшная кніга. Безмяжняк» — склад. М. С. Парфёнаў;

16) «Даядаць не абавязкова» — Вольга Аўчыннікава;

17) «Удзельнікі» — Дзяніс Епіфанцаў;

18) «Лішнія дзеці» — Кастэлоў Дайні;

19) «Зігі Сіярдаст і я» — Брэндан Джэймс;

20) «Пачвары і прыгажуні. Небяспечныя казкі» — Саман Чайнані;

21) «Спадчына» — Уладзімір Сарокін;

22) «Дзень апрычніка» — Уладзімір Сарокін;

23) «Цукровы Крэмль» — Уладзімір Сарокін;

24) «Шчырасці людаеда» — Дэвід Мэдсэн;

25) «BDSM знутры» — White Incubus;

26) «Хлопчыкі VS дзяўчынкі. Дзіцячыя пытанні пра стэрэатыпы» — Стэфані Дзюваль, Сандра Лабукары;

27) «Нізкі пілатаж» — Баян Шыранаў;

28) «Сярэдні пілатаж» — Баян Шыранаў;

29) «Вярхоўны пілатаж» — Баян Шыранаў;

30) «Раман з какаінам» — Марк Агееў;

31) «Шаманскі Космас» — Айлет Стыў;

«32) Ібіца» — Колін Батс;

33) «Ібіца — гэта дзеяслоў»— Колін Батс;

34) «Ібіца круглыя суткі» — Колін Батс;

35) «Джанкі» — Уільям Бероўз;

36) «Лісты Яхе» — Уільям Бероўз;

37) «Джанкі. Гамасек» — Уільям Бероўз, Ален Гінзберг;

38) «Наркасвятар» — Нікалас Блінкоу;

39) «Кіслотнікі» — Нікалас Блінкоу;

40) «Пляж» — Алекс Гарленд;

41) «Не» — Лінар Гаралік, Сяргей Кузняцоў;

42) «Travel агнец» — Анастасія Госцева;

43) «Марыхуана: забароненыя лекі» — Лестэр Грынспун, Джэймс Б. Бакалар;

44) «Зменены стан. Гісторыя экстазі і рэйв-культуры» — Колін Мэцью;

45) «Цімаці Ліры: Спакушэнне будучыняй» — Роберт Фортэ;

46) «Псіхагенные грыбы» — Дзмітрый Сакалоў;

47) «Штурмуючы нябёсы: ЛСД і амерыканская мара» — Джэй Стывенс;

48) «Карані травы» — Майк Тэлвел;

49) «Джым Морысан пасля смерці» — Мік Фарэн;

50) «Памутненне» — Філіп К. Дзік;

51) «Пагналі» — Рычард Хел;

52) «Фенктыламіны, якія я ведаў і любіў» — Аляксандр Шульгін, Эн Шульгіна.

Калі гэтыя кнігі будуць выяўленыя ў продажы, Міністэрства пагражае ануляваць дзяржаўную рэгістрацыю выдаўца або распаўсюдніка, у адпаведнасці з законам «Аб выдавецкай справе».

Каментары19

  • Бусля
    29.12.2025
    Ладна там з БНР, а вось забарону кнігі "Адкуль бяруцца дзеці" як зразумець?
  • уже было
    29.12.2025
    Нацисты Германии, ничем не отличаются от нацистов лукашенко и шведа в Беларуси.
    И те, и те, засучив рукава, жгут и запрещают книги.
    Как и регулярные московские упражнения в уничтожении, как попами, так и московским государством, книг.
  • Мх
    29.12.2025
    уже было, "Нацысты Германіі" па першае дакладна не займаліся знішчэннем нямецкай мовы і кніг па нямецкай гісторыі. А неакамуністам любая мова, любая гісторыя акрамя савецка-імперскай гэта "нацызм і фашызм".

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?24

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве19

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?24

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць