Грамадства1212

Намеснік міністра інфармацыі выказаўся пра забароненыя кнігі

Спыняцца папаўняць спіс «экстрэмісцкіх» кніг не збіраюцца.

«Пералік такой літаратуры мы вядзём з 2023 года, — адзначыў намеснік міністра інфармацыі Дзяніс Язерскі ў інтэрв'ю «Вечароваму Мінску». — У спісе цяпер 65 выданняў, але, на жаль, ён пашыраецца. У асноўным аўтары такой непажаданай літаратуры — прадстаўнікі ЗША, краін Еўрасаюза. Гэта кнігі, якія прапагандуюць жорсткасць, гвалт, тое, што нам абсалютна чужое і непрымальнае, яно здольнае нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам. Спіс апублікаваны на сайце Міністэрства інфармацыі.

З такімі выданнямі мы змагаемся. Пастаянна праводзім маніторынг продажу кніг, у тым ліку ў інтэрнэце, і, на жаль, выяўляем факты прапановы такой літаратуры. Таму мы працягнем прафілактычную працу з распаўсюднікамі кніг, каб яны не заказвалі літаратуру выключна па малюнку, назве і кароткай анатацыі, але таксама выконвалі дзеючае ў Беларусі заканадаўства».

Насамрэч у спісе забароненых цяпер 92 выданні.

Намеснік міністра інфармацыі Дзяніс Язерскі. Фота: «Мінск-Навіны»

Адзначым, што ў гэтым спісе ёсць кнігі беларускіх пісьменнікаў і гісторыкаў. Сярод іх — «Апошняя кніга пана А.» Альгерда Бахарэвіча, «Ваенная гісторыя Беларусі. Герой. Сімвал. Колер» Віктара Ляхора, «Айчына: Маляўнiчая гiсторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкi» Уладзіміра Арлова і Паўла Татарнікава. Іх забарона прадыктавана непажаданым поглядам на гісторыю краіны або «нелаяльнасцю» асобы аўтара. З замежнай літаратуры нядаўна спіс забароненых уладамі кніг папоўнілі «Воблачны атлас» Дэвіда Мітчэла, «Калыханка» Чака Паланіка, «ГУЛАГ» Эн Эплбаум. 

Сам чыноўнік на нядаўняй кніжнай выставе ў Мінску набыў сабе кнігу дэпутата і гісторыка Ігара Марзалюка «Ад Русі і Літвы да Беларусі: вытокі і генезіс беларускага народа».

Каментары12

  • Кроль
    06.04.2025
    прапагандуюць жорсткасць, гвалт, тое, што нам абсалютна чужое і непрымальнае
    ===============================
    Для белорусского народа да, это неприемлемо. А вот для режима давно стало нормой. Более того, узурпатор требует жестокости и насилия от своих псов, чтобы если задержание, то разорванный рот у задержанного. Тут виден страх режима, что если народ станет менее мягкотелом, то у пособников режима будет земля гореть под ногами. Отсюда и запреты.
  • Ёсік
    06.04.2025
    Канешне, нам у кнігах чытаць аб жорсткасьці непажадана, калі мы яе можам назіраць на свае вочы. Аб нейкіх сэксуальных вычварэньнях не патрэбна чытаць, і так ведаем аб бастардах ды кавуновым батальёне дырэктара саўгаса.
  • М
    06.04.2025
    набыў сабе кнігу дэпутата і гісторыка Ігара Марзалюка
    -----------
    Мне цікава, калі гэтыя чыноўнікі будуць забараняць кнігі Марзалюка і пяройдуць да чыстае бондараўшчыны-гігіншчыны

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць