Эканоміка33

У гаспадарках Віцебшчыны масава затрымліваюць выплаты сезонным работнікам

Пра гэта кажуць работнікі з розных раёнаў.

У аграгаспадарках Віцебшчыны масава затрымліваюць выплаты сезонным работнікам, паведамляе канал «Віцебск, я гуляю».

Абвастрылася праблема з затрымкай выплат людзям, якія працуюць у аграпрадпрыемствах не ў штаце — так званым «дамоўнікам». Праблема цягнецца гадамі, але цяпер, мяркуючы па паведамленнях з розных раёнаў, яна абвастрылася як ніколі — затрымкі ахапілі многія раёны вобласці.

Сігналы прыходзяць з Сенненскага, Браслаўскага, Лепельскага, Полацкага і Глыбоцкага раёнаў. У Сенненскім раёне ў ліку даўжнікоў называюць гаспадаркі «Ульянавічы», «Літусава», «Бяленева», «Студзёнка», а таксама «Саўгас ім. Машэрава». Паведамляюць аб затрымках у аграпрадпрыемствах «Браслаўскі» (аг. Мількі) і «Лепельскае» (аг. Вялікі Поўсвіж) — там, па словах людзей, не выдаюць яшчэ за верасень. У «Клясціцах-Агра» — філіяле полацкай «Сафійкі» — паведамляюць пра нявыплаты за верасень-кастрычнік. Асобна згадваецца і глыбоцкая гаспадарка «Канстанцінаў Двор».

Таксама вядомыя выпадкі затрымак у Шумілінскім і Лёзненскім раёнах — людзі пішуць аб праблеме, якая цягнецца яшчэ са жніўня 2025 года, але без удакладнення канкрэтных гаспадарак.

Каментары3

  • Барадзед
    11.01.2026
    Может продукцией выдавать начнут.
  • Спадар
    12.01.2026
    У ябацькастане "чістенька"...;)))))
  • Дождались
    12.01.2026
    Нумвот они первые ласточки ,надвигающегося экономического процветания, прилетели.

Цяпер чытаюць

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ48

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Усе навіны →
Усе навіны

Спыніў дзейнасць беларускі часопіс пра кіно «На экранах»1

Самую дарагую кватэру ў Беларусі ў красавіку купілі за паўмільёна даляраў

Наўседа: Прысутнасць войскаў ЗША ў Літве не залежыць ад адносін з Мінскам1

Кубракоў расказаў, што цяпер з пакістанцамі ў Беларусі6

Лукашэнка паляцеў у Маскву4

Беларускі фатограф у Польшчы шукае скрадзены Lexus11

38‑гадовага юрыста з Гродна пасадзілі за «абразу» Лукашэнкі і «экстрэмізм»2

На парад у Маскве не пусцяць замежныя СМІ4

Дроны атакуюць Грозны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ48

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць