Эканоміка88

Медыянны заробак у Беларусі складае 600 даляраў чыстымі

Медыянны заробак у Беларусі ў лістападзе склаў 2081,7 рубля. У параўнанні з маем 2025 года ён павялічыўся на 67,7 рубля, а з лістападам 2024 года вырас на 289,5 рубля.

Калі ж браць чыстымі, то медыянны заробак будзе складаць 1790,3 рубля.

Калі браць афіцыйны сярэдні курс даляра за лістапад, то гэта будзе 703 даляра бруднымі і 605 даляра чыстымі.

Медыянны заробак — паказчык, які дзеліць усе заработныя платы на дзве роўныя часткі: палова работнікаў атрымлівае больш за медыяну, а другая палова — менш за гэта значэнне. Ён адлюстроўвае сітуацыю з заробкамі дакладней, чым паказчык сярэдняга заробку. Медыянны заробак называюць два разы на год: за май і лістапад.

У лістападзе 2025 года сярэдні налічаны заробак склаў 2703,7 рубля бруднымі і 2325,3 рубля чыстымі, адпаведна пры сярэднім курсе даляра за лістапад, заробак бруднымі будзе 913,4 даляра, чыстымі — $785,5.

На наступным тыдні Белстат агучыць сярэдні заробак за снежань, ён традыцыйна будзе значна вышэйшы за лістапад за кошт дадатковых прыканцыгадовых выплат, у студзені вернецца на ранейшыя пазіцыі.

Каментары8

  • немашалу
    16.01.2026
    Шота не очень
  • Слухай, бот
    16.01.2026
    Высновы, твая "Прыбалтыка" выдала цябе, масквароты. І беларуская не дапамагла. Па фактах: у Беларусі насельніцтва хоча нараджаць? А калі б атрымалі магчымасць з'ехаць, як палякі і жыхары балтыйскіх краінаў, дык палова працоўнага насельніцтва з'ехала б.
  • шото
    16.01.2026
    немашалу, я не видел таких зп, это может в минске

Цяпер чытаюць

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Усе навіны →
Усе навіны

Аргазм: што норма, а што не норма7

Пуцін намякнуў, што можа сам перастаць пастаўляць Еўропе газ проста цяпер10

Пуцін аддаў Венгрыі двух украінскіх палонных з венгерскім грамадзянствам. МЗС Украіны: Гэта цынічны піяр2

Беларускія дранікі будуць прэтэндаваць на спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА2

Apple выпусціла новы макбук усяго за 600 даляраў3

Пад Рэчыцай пачалі рамонт моста праз Дняпро, часткова закрытага больш за 20 гадоў

Завабліваць аўдыторыю ў расійскі месенджар Max пачалі і раёнкі4

У трох усходніх абласцях істотна павялічылі хуткасць мабільнага інтэрнэту4

У Літве ненавісніку беларусаў далі хатнюю хімію і забаранілі карыстацца інтэрнэтам15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць