Свет33

Apple выпусціла новы макбук усяго за 600 даляраў

4 сакавіка кампанія Apple паказала новы ноўтбук MacBook Neo — гэта самая даступная мадэль у лінейцы. Яго базавая цана складае 599 даляраў, а для навучальных устаноў прадугледжаная зніжка — 499 даляраў. Для параўнання, MacBook Air каштуе ад 1099 долараў, а версія Pro — ад 1699.

Фота: apple.com

Базавы MacBook Neo за 599 даляраў мае 256 гігабайтаў убудаванай памяці, але не падтрымлівае Touch ID. Мадэль за 699 даляраў атрымала 512 гігабайтаў памяці і функцыю Touch ID.

Ноўтбук прапануецца ў чатырох колерах: серабрысты, ружовы, цытрусавы ды індыга. Кампанія ўжо адкрыла папярэднія заказы, а ў продаж прылада паступіць 11 сакавіка.

Акрамя таго, раней у сакавіку Apple прадставіла новы больш даступны смартфон iPhone 17e. Яго цана пачынаецца ад 599 долараў. Мадэль можна набыць у чорным, белым і ружовым колерах, а продажы таксама стартуюць 11 сакавіка.

Каментары3

  • Тут
    04.03.2026
    сыр - очевиден... Наверняка мышеловка где-то рядом...
  • A
    05.03.2026
    256 і 512ГБ гэта не памяць, а SSD сховішча. Памяці ў ім усяго 8ГБ.
  • big apple
    05.03.2026
    НН рэкламуе прадукт кампаніі у якім на 100% адсутнічае падтрымка беларускай мовы акрамя зводу тэксту і які выдаляе праграмнае забеспячэнне (vpn з appstore) падтрымліваючы тым самым Пуцінскі рэжым і абмяжоўваючы свабоду слова канцавога карыстальніка. Мне сапраўды шкада, што вы публікуеце такое.

Цяпер чытаюць

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу79

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Усе навіны →
Усе навіны

У гэтых мінскіх кватэрах квадрат каштуе больш за 10 тысяч даляраў. Што за яны?3

У «Суседзяў» з’явіўся інвестар з Казахстана. Сетка плануе пашырыцца на 67 крам2

Ціханоўская: Не верце Пуціну. Не верце Лукашэнку. І не бойцеся іх15

Шасціпалосную дарогу да «Паўночнага берага» плануюць адкрыць сёлета

Адміністрацыя Трампа пагражае заблакаваць пастаўкі зброі Украіне з-за атак на расійскія НПЗ12

Камандуючы НАТА заклікаў Еўропу ўзмацніць падтрымку Украіны ў адказ на расійскія гібрыдныя атакі7

Прэм’ер Брытаніі заявіў, што Расія ўмешвалася ў рэферэндум па брэксіце дзесяць гадоў таму3

Пяскоў: Зяленскі не мае палітычнай волі для спынення канфлікту16

Бюстгальтар замест топа — новы трэнд сезона захоплівае подыумы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу79

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць