Грамадства22

Беларускія дранікі будуць прэтэндаваць на спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА

Прэзідыум Савета Міністраў вызначыў беларускую гастранамічную традыцыю, якая можа папоўніць спісы культурнай спадчыны ЮНЕСКА, паведаміла прэс-служба ўрада Беларусі.

Дранікі. Фота: «Наша Ніва»

Для ўключэння ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва прапанавана гістарычна-культурная каштоўнасць «Стравы з цёртай бульбы — традыцыі прыгатавання і ўжывання ў Беларусі».

Традыцыі прыгатавання страў з цёртай бульбы (у першую чаргу дранікаў, бульбяных бліноў і бабкі) даўно сталі гастранамічным брэндам Беларусі, прадстаўленым ва ўсіх шасці абласцях, і з 2022 года ўключаныя ў Дзяржаўны спіс гістарычна-культурных каштоўнасцей Беларусі (зафіксавана больш за 370 носьбітаў з 73 раёнаў).

Прапанова Рэспублікі Беларусь будзе накіраваная Мінкультуры ў ЮНЕСКА да канца сакавіка 2026 года.

Лічыцца, што гэта будзе садзейнічаць пашырэнню інфармацыі пра Беларусь як дзяржаву, у якой захоўваюцца нацыянальныя культурныя традыцыі, а таксама павелічэнню турыстычнай прывабнасці краіны і развіццю гастранамічнага турызму.

Каментары2

  • 1
    04.03.2026
    Нарэшце. Я ўжо было пачаў хвалявацца.
  • .
    04.03.2026
    Ці вырашана на ўзроўні Савета Міністраў пытанне пра правільны склад дранікаў?
    Ці многа міністраў выжыла пасля дыскусіі?

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы23

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША парады ChatGPT прывялі да смерці жанчыны. Яе сваякі падалі на OpenAI ў суд1

Падчас фестывалю Pradmova ў Празе будзе працаваць выстава малюнкаў палітвязняў

У Брэсце мужчына забіў нажом жонку і цешчу3

Кіроўца аўтобуса Мінск — Вільня спрабаваў правезці 25 тысяч еўра ў трусах6

У цэнтры Гомеля знеслі даўгабуд, які за 13 гадоў так нічым і не стаў1

Колькасць ахвяр чыгуначнай катастрофы ў Іспаніі павялічылася да 64‑х чалавек1

Украіна замест НПЗ пачала атакаваць металургічныя заводы Расіі3

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі16

Адпраўлены ў адстаўку намеснік міністра ўнутраных спраў Дзмітрый Карзюк — былы начальнік ДАІ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы23

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць