Грамадства

Як сёлета зменіцца Кастрычніцкі раён Мінска 

Сталічны Кастрычніцкі раён чакае маштабнае абнаўленне інфраструктуры: у планах будаўніцтва стратэгічнай дарогі паміж раёнамі, адкрыццё паліклінік з басейнамі і высадка тысяч руж.

Ахова здароўя

У студзені на вул. Лейтэнанта Кіжаватава пачалі працаваць дзве гарадскія паліклінікі — 41‑я і 13‑я дзіцячая. Медустанова для дарослых аснашчана сучасным абсталяваннем. Ёсць басейн для рэабілітацыі пасля інсультаў і цяжкіх траўмаў. Усяго ў паліклініцы 13 аддзяленняў, лячэбна-дыягнастычныя і дапаможныя кабінеты, аптэка, аддзяленне дзённага знаходжання на 25 ложкаў.

Што тычыцца 13‑й дзіцячай паліклінікі, у Кастрычніцкім раёне яна раней працавала на вул. Лейтэнанта Кіжаватава, 60д, а цяпер пераехала ў новы будынак. У яе складзе 12 аддзяленняў, а таксама цэнтралізаваны кабінет медыцынскай рэабілітацыі дзяцей, якія перанеслі апёкавую хваробу і апёкавыя траўмы, і цэнтр сяброўскага стаўлення да падлеткаў «Галс».

Дарогі

У сакавіку пачнуць будаўніцтва пад’язной дарогі да прамвузла Калядзічы. Яна дапаможа знізіць нагрузку на МКАД. Новая магістраль стане працягам вул. Бабушкіна, пройдзе ўздоўж чыгуначных шляхоў, вакол аграгарадка Гатава. Траса будзе двухпалоснай, а яе працягласць складзе 5,5 км. 

Таксама маюць намер злучыць дарогай Кастрычніцкі і Маскоўскі раёны, што зробіць перамяшчэнне мінчан больш камфортным. Зараз патрапіць з аднаго раёна ў іншы аўтамабілісты могуць альбо па пр. Жукава, альбо па кальцавой. У Кастрычніцкім дарога будзе пачынацца каля рынку «Курасоўшчына» і пройдзе над чыгуначнымі шляхамі.

Жыллёвае будаўніцтва

Кастрычніцкі раён — лідар па ўзвядзенні жылля ў горадзе. У першым квартале ў Сокале ўвядуць у эксплуатацыю 10‑павярховы арэндны дом на 77 кватэр. Таксама сёлета плануюць прыступіць да будаўніцтва новай шматпавярхоўкі. Частка кватэр у ёй дастанецца педагогам (у Сокале ўзводзяць сучасную школу), што дапаможа замацаванню кадраў у жылым раёне.

Акрамя таго, у 2026‑м на вул. Лейтэнанта Кіжаватава пачнуць будаўніцтва інтэрната на 1200 пакояў для навучэнцаў каледжаў не толькі Кастрычніцкага, але і іншых раёнаў горада. У «Мінск-Свет» плануюць завяршыць узвядзенне жылля (12 дамоў). У далейшым тут будуць будаваць толькі бізнэс-апартаменты. Акрамя таго, у ЖК закладуць дзіцячы сад, які ўвядуць у 2027-м.

На вул. Сярова рассялілі жыльцоў і знеслі малапавярховікі. «Мінскбуд» завяршае ўзвядзенне першага дома на 125 кватэр. Побач плануюць стварыць яшчэ восем дамоў. Частка жылля будзе арэнднай. Таксама ў 2026 годзе ў раёне знясуць 129 безгаспадарчых хлявоў, гаражоў і іншых трухлявых пабудоў.

Добраўпарадкаванне

Вызначана канцэпцыя зоны адпачынку, якую створаць на дваровай тэрыторыі дамоў № 3 і 5 на вул. Аэрадромнай. Тут плануюць правесці комплекснае добраўпарадкаванне і сумесна з Цэнтральным саветам ДТСААФ усталяваць верталёт Мі-2.

Акрамя таго, працягнуць абсталёўваць зону адпачынку на вул. Брэсцкай. Работы разбіты на тры этапы. У 2025‑м завяршыўся першы — увялі ў строй экасцежку, паставілі абсталяванне для заняткаў варкаўтам для дзяцей. Сёлета прыступілі да другога этапу, тэматыка застаецца спартыўнай.

Кветкавае афармленне

Сёлета запланавана высадка аднагадовых раслін на ўзроўні мінулага года — агулам каля 62 тыс. за сезон. А вось колькасць шматгадовых раслін павялічаць у паўтара раза — да 6,2 тыс. З’явяцца і новыя кветнікі.

У раёне нарошчваюць тэмпы высадкі руж. Так, восенню хочуць дадаць 5 тыс. кустоў. Акрамя кветак, плануюць высадзіць амаль 14 тыс. ліставых і 1,1 тыс. іглічных кустоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі9

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі

Усе навіны →
Усе навіны

Італія прыпыніла «шэнген» з Іспаніяй на фоне мігранцкага крызісу ў Сеуце

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю39

У Кеніі раптоўна загінулі 15 сланоў. Перад смерцю ў іх быў параліч

Беларуска хацела выехаць з Беларусі па замежным пашпарце. Яе не пусцілі2

Найдаражэйшы дом чэрвеня ў Мінску прадалі амаль за 400 тысяч даляраў

Белы дом абвінаваціў у сітуацыі ў Сеуце прыхільнікаў «ультралевай глабалісцкай палітыкі»7

На Вячы па цане катэджа прадаецца вядомая база адпачынку

Махляры сталі лавіць беларусаў каля банкаматаў6

ФІФА хоча павялічыць колькасць зборных на мундыялі да 64‑х2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі9

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць