Свет2626

Пратэсты ў Іране, верагодна, ужо канчаткова задушылі

Іранскія ўлады расстрэламі фактычна задушылі масавыя антыўрадавыя пратэсты, якія працягваліся ў краіне з канца снежня. Пра гэта паведамляюць The New York Times і Reuters са спасылкай на сведчанні жыхароў і праваабаронцаў.

Іракская жанчына трымае партрэт вярхоўнага лідара Ірана аяталы Алі Хаменеі перад пасольствам Ірана ў Багдадзе падчас мітынгу ў знак салідарнасці з іранскім рэжымам і пратэсту супраць пагроз ЗША нанесці ваенны ўдар. Фота: AP Photo/Hadi Mizban

Паводле слоў жыхароў Тэгерана, праз маштаб рэпрэсій і вялікую колькасць загінулых вулічныя акцыі на гэтым тыдні амаль спыніліся, а прысутнасць сілавікоў у сталіцы стала паўсюднай, што нагадвае ўмовы ваеннага становішча.

Праваабарончая арганізацыя Hengaw, якая базуецца ў Нарвегіі, паведаміла, што з 11 студзеня ў Іране не было зафіксавана ніводнай буйной дэманстрацыі. У многіх гарадах назіраецца моцная мілітарызацыя, тысячы людзей затрыманыя, частка ўніверсітэтаў закрытая.

Паводле ацэнак ізраільскага Міністэрства абароны, на якія спасылаецца The New York Times, пратэсты рэзка пайшлі на спад пасля таго, як сілавыя структуры пачалі шырока выкарыстоўваць баявыя патроны і адключылі інтэрнэт.

Апытаныя Reuters жыхары Тэгерана пацвердзілі, што вуліцы ўжо некалькі дзён застаюцца адносна спакойнымі. Аднак па меры частковага аднаўлення доступу да інтэрнэту з’яўляюцца новыя сведчанні гвалту. Адна з жыхарак сталіцы паведаміла, што яе 15‑гадовую дачку забілі іранскія сілавікі пасля ўдзелу ў дэманстрацыі. Таксама ў сеціве распаўсюджваецца відэа з судова-медыцынскага цэнтра ў Тэгеране, пацверджанае Reuters, на якім бачныя дзясяткі целаў.

На гэтым фоне прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, які раней пагражаў умяшаннем у выпадку масавых забойстваў пратэстоўцаў, заявіў, што іранскія ўлады нібыта адмянілі запланаваныя пакаранні смерцю больш як 800 чалавек, а таму ён пакуль адмовіўся ад удараў па Іране. Афіцыйны Тэгеран такіх планаў не пацвярджаў і словы Трампа не каментаваў. Адзін з жыхароў сталіцы сказаў NYT, што пасля задушэння пратэстаў у грамадстве пануюць расчараванне і страта ілюзій.

Даныя пра колькасць загінулых істотна адрозніваюцца. Амерыканская праваабарончая арганізацыя HRANA паведамляе пра як мінімум 2677 ахвяр, большасць з якіх — пратэстоўцы. Іранскі чыноўнік раней назваў лічбу каля 2000 загінулых з абодвух бакоў. Пры гэтым, паводле крыніц CBS News, рэальная колькасць ахвяр можа быць значна большай і дасягаць 20 тысяч чалавек.

Каментары26

  • Заделомира
    17.01.2026
    Глубочайшую озабоченность и осуждение выражает мировое сообщество. Глупые и жадные люди.
  • Юзік
    17.01.2026
    А Грэта Ткнберг абвясціла яхт-тур на дапамогу іранскаму народу і заклікала блакаваць іранскія амбасады ў еўрапейскіх краінах
  • іранскае палітбюро мулаў як імерыя Раманавых ў 20с.
    17.01.2026
    "Пратэсты ў Іране, верагодна, ужо канчаткова задушылі"

    іранскае палітбюро мулаў без шансаў як імерыя Раманавых ў 20с., ці Бальшавіцкая імерыя ў 80х. Не не сёння так заўтра знясуць іх галодныя і незадаволеныя. Сітуацыя там жахлівая, Трамп ведае справу Р. Рэйгана добра, сёння уралс $ 30 згодна Bloomberg. узкі і іранскі мір нафты да газа капут. В.. Іран, Дзед вова наступны

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць