Грамадства2121

Мукавозчык нафантазіраваў свой дыялог па тэлефоне з Калеснікавай. Ніякай размовы, натуральна, не было

Прапагандыст Андрэй Мукавозчык у новай калонцы на сайце «СБ. Беларусь сёння» апублікаваў стэнаграму тэлефоннай размовы з Марыяй Калеснікавай, якая нібыта пазваніла яму сама. У рэальнасці ўсё гэта аказалася хворай фантазіяй.

Як высветліла «Наша Ніва», Марыя Калеснікава не тэлефанавала Андрэю Мукавозчыку і не збіралася гэтага рабіць.

Андрэй Мукавозчык і Марыя Калеснікава. Фотакалаж: sb.by, Getty Images

Для галоўнай газеты адміністрацыі Лукашэнкі Мукавозчык нафантазаваў, што выпушчаная на свабоду з калоніі ў снежні палітзняволеная Марыя Калеснікава набрала яго, каб перадаць: «Вы ж разумееце, што я і мы ўсё адно вернемся? У дрэнным варыянце — на «Леапардах», але мы ж хочам па-добраму».

Таксама Калеснікава «прапанавала» вярнуць у краіну незалежныя СМІ і інфлюенсераў, якія «не будуць уступаць у канфрантацыю з рэжымам», а таксама некамерцыйныя прыватныя арганізацыі ўзамен на еўрапейскае фінансаванне, якое будзе Беларусі на карысць.

Усе гэтыя прапановы Мукавозчык адхіляў: «Мы будзем вас бамбіць, бамбіць у інфармацыйнай сферы, пакуль Эйсмант жывы». Скончыў прапагандыст свае выдумкі брыдотнай фразай: «Не будзе ў вас новага бліцкрыгу, геносе штутгартфюрар. Можаце засунуць сваю дудачку ўзад».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары21

  • Ганка
    22.01.2026
    О, ну, Муханавозчык вядомы спэцыяліст па засоўваньні дудачак у зад, яму можна давяраць.
  • фэйк, бо...
    22.01.2026
    ...Мукавоз занадта брыдкі і тупы, каб жанчыны яму тэлефанавалі першымі. :D
  • Ну, выпіў дзед Андрэй 7–8 кеглікаў моцнага віна — фантазія разгулялася
    22.01.2026
    Ну, выпіў дзед Андрэй 7–8 кеглікаў моцнага віна — фантазія разгулялася. Трэба лепей разумець сталых людзей.

    "Прапагандыст Андрэй Мукавозчык у новай калонцы на сайце «СБ. Беларусь сёння» апублікаваў стэнаграму тэлефоннай размовы з Марыяй Калеснікавай, якая нібыта пазваніла яму сама."

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі дэпутат Дзярждумы Віталь Мілонаў расказаў, што забіваў на вайне супраць Украіны5

Пуцін заявіў, што ніколі нічога не баяўся9

Суд у Сірыі завочна прысудзіў Башара Асада да смяротнага пакарання

Мы няправільна выбіраем час ежы

Лукашэнка задумаўся, як ажывіць нараджальнасць, каб мы не зніклі як нацыя38

Ціханоўская пра Мілінкевіча: Яго адданасць Беларусі натхняла4

Колькі будуць каштаваць школьныя падручнікі ў новым навучальным годзе

З сайтам Bypol нешта дзіўнае: спачатку паказвалася рэклама дзіцячага харчавання, а цяпер сайт недаступны3

Палубісак з Радашковічаў згінуў на вайне: гэта заняло пару тыдняў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Аляксандр Мілінкевіч32

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць