Грамадства33

Сотні качак запаланілі раку ў Магілёве. У вырай не адляцелі, бо занадта сытна жывецца побач з чалавекам

На рацэ Дубравенцы ў Пячэрскім лесапарку Магілёва заўважылі незвычайна вялікую колькасць качак. Арнітолагі тлумачаць гэта ўплывам чалавека.

Фота: тэлеграм-канал «Могилев.Онлайн»

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Могилев.Онлайн».

На кадрах, зробленых відавочцамі, бачна, што сотні птушак шчыльна размясціліся на невялікім участку вады, які яшчэ не паспеў замерзнуць. Магілёўцы, якія гуляюць побач, ахвотна падкормліваюць такую вялікую чараду.

Вялікая колькасць качак у Магілёве — гэта прамы вынік уплыву чалавека на прыроду. З кожным годам такая з'ява, хутчэй за ўсё, будзе станавіцца ўсё больш звычайнай для беларускіх гарадоў.

Фота: тэлеграм-канал «Могилев.Онлайн»
Фота: тэлеграм-канал «Могилев.Онлайн»
Фота: тэлеграм-канал «Могилев.Онлайн»

Чаму качкі перасталі адлятаць у вырай?

Арнітолагі адзначаюць, што падобная карціна становіцца ўсё больш звыклай для Беларусі. Калі яшчэ 30‑40 гадоў таму качкі лічыліся пералётнымі птушкамі і на зімоўку ў гарадах заставаліся адзінкі, то цяпер тысячы птушак не ляцяць на поўдзень, а застаюцца на незамярзаючых вадаёмах.

Спецыялісты тлумачаць гэта не толькі пацяпленнем клімату. Галоўная прычына — чалавек. Людзі падкормліваюць вадаплаўных птушак круглы год, прывучаючы іх да лёгкай ежы, такой як хлеб і батон. Гэта прыводзіць да таго, што качкі губляюць свае натуральныя інстынкты, у тым ліку інстынкт пералёту ў цёплыя краі.

Варта памятаць, што хлеб — не найлепшы корм для птушак. Ён выклікае ў іх ілжывае пачуццё сытасці, але не дае неабходных пажыўных рэчываў. Калі вы хочаце сапраўды дапамагчы птушкам, значна лепш прапанаваць ім кукурузу, рознае насенне, аўсяныя шматкі ці нават дробна нашаткаваную капусту.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • Нясьвіскі Лес
    07.01.2026
    а чым яшчэ бядота пакорміць птушак ?
  • Doctor Lector
    07.01.2026
    Вот вам наглядный пример о кормлении дикой природы человеком.
  • Žvir
    08.01.2026
    Pryhožyja. :)

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне5

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі2

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой48

Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт12

Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне5

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць