Свет1515

Трамп прызнаўся, што Мадура захапілі пры дапамозе сакрэтнага дыскамбабулятара

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што вырашальную ролю ў аперацыі па затрыманні венесуэльскага лідара Нікаласа Мадура адыграла новая сакрэтная зброя, якую ён назваў Discombobulator. Пра гэта Трамп расказаў у інтэрв’ю выданню New York Post.

Нікалас Мадура. Фота: AP Photo / Matias Delacroix

Паводле слоў амерыканскага прэзідэнта, гэтая распрацоўка дазволіла вывесці з ладу абсталяванне венесуэльскага боку ў момант, калі 3 студзеня амерыканскія верталёты прыбылі ў Каракас для арышту Мадура і яго жонкі па абвінавачаннях у незаконным гандлі наркотыкамі і зброяй. Трамп падкрэсліў, што не мае права раскрываць падрабязнасці, хоць самому яму і карціць расказаць больш. Раней ён, дарэчы, крыху гэтай справы ўжо кранаўся.

Назва зброі паходзіць ад англійскага слова, якое азначае «дэзарыентаваць» або «збіць з панталыку». Прэзідэнт ЗША сцвярджае, што венесуэльскія сілы не змаглі выкарыстаць нават расійскія і кітайскія ракеты: тэхніка не працавала, нягледзячы на поўную баявую гатоўнасць.

Гэтыя каментары Трамп зрабіў у кантэксце размовы пра імпульсную энергетычную зброю, якую раней закупляла адміністрацыя Байдэна і якую звязваюць з так званым гаванскім сіндромам. 

Хоць пра саму зброю вядома няшмат, сведчанні з Венесуэлы часткова пацвярджаюць словы Трампа. Паводле відавочцаў, узброеныя прыхільнікі Мадура раптоўна страчвалі арыентацыю, падалі на калені, у іх ішла кроў з носа, некаторыя ванітавалі крывёй. Адзін з ахоўнікаў Мадура расказаў, што без тлумачэнняў адключыліся ўсе радыёлакацыйныя сістэмы, пасля чаго над пазіцыямі з’явіліся дзясяткі дронаў.

Пазней, паводле яго слоў, дзеянне зброі было накіравана непасрэдна на ахову. Ён апісаў гэта як моцную, інтэнсіўную гукавую хвалю, пасля якой з’явіўся рэзкі боль у галаве, пачаліся крывацёкі і людзі страцілі здольнасць рухацца. У выніку ахоўнікі не змаглі аказаць супраціў.

Каментары15

  • Алиса Селезнёва
    25.01.2026
    Какой к черту дискомбобулятор? Когда меня затащили на остров Эпштейна, этот король гренландских пингвинов спёр у меня из сумочки миелофон!
  • Кринж
    25.01.2026
    Цфу, Дони, Саша, Саша, Дони. Кто обкуреный? я обкуриный?)
  • Дыскабульбалятар
    25.01.2026
    Гэту зброю ўпершыню апрабавалі на Трампе, а только потым на Мадуры.

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Усе аэрапорты ЗША на некалькі гадзін прыпынялі вылеты

Наколькі добра дзіця будзе спаць уначы, вызначаецца яшчэ да нараджэння. І будучая маці можа на гэта паўплываць

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА8

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць